Наперад, за ўраджаем! Тэхагляды камбайнаў у Ляхавіцкім раёне стартавалі 20 чэрвеня

З мэтай дэманстрацыі сваёй гатоўнасці ўключыцца ў хуткую работу на лінейку выстраілася збожжаўборачная тэхніка. На трэцім этапе правядзення ў раёне штогадовых дзяржаўных тэхнічных аглядаў інспектарскай праверцы падлягаюць камбайны.

– Тэхагляды камбайнаў у раёне стартавалі 20 чэрвеня. У перыяд да канца бягучага тыдня плануем наведаць усе нашы сельскагаспадарчыя і асобныя прамысловыя – ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», напрыклад, – арганізацыі. Праверым наяўнасць, паўнату і правільнасць афармлення неабходнай дакументацыі, функцыянал хлебаўборачных машын, спраўнасць іх сістэм бяспекі, укамплектаванасць дадатковым абсталяваннем і іншае. Працаваць у полі, перамяшчацца па дарогах агульнага карыстання дазволена толькі тэхнічна спраўным агрэгатам, якія адпавядаюць усім нормам тэхнікі бяспекі і правілам аховы працы, – зрабіў акцэнт галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Ляхавіцкага райвыканкама Сяргей Шушпаннікаў.
Адкрыццё сезона тэх-аглядаў адбылося ў СВК «Ляхавіцкі». Камбайнавы парк сельгаскааператыва з’яўляецца ў раёне адным з найбольш колькасных. Складаецца з васьмі машын, якія былі прэзентаваны на машынным двары гаспадаркі. Камбайны «Ляхавіцкага», а ў пераважнай боль-шасці гэта агрэгаты завода «Гомсельмаш» некалькіх мадэляў і мадыфікацый, новымі не з’яўляюцца. На рахунку значыцца не адзін сезон збожжаўборкі, а гэта – доўгія, на мяжы тэхнічных магчымасцяў тыдні работы ў рэжыме «ад расы да расы». Тым не менш, «стомленымі» машыны не выглядаюць. Да тэхагляду рыхтаваліся задоўга да моманту ісціны і ў некалькі этапаў. На многіх элементах канструкцыі, рабочых органах можна заўважыць свежую фарбу. На асобных машынах, лафетах для транспарціроўкі жняярак новая ці амаль оптыка святлопрыбораў. Некаторыя камбайны даўкамплектаваны запаснымі прываднымі пасамі самага рознага калібру.
– Гэты элемент перадачы сілавога моманту можна назваць расходнікам. Нярэдка рвуцца, не вытрымліваюць уборачную нагрузку. З мэтай найхутчэйшай іх замены некаторыя тыпаразмеры пасаў мае сэнс трымаць на камбайне, – прагучала тлумачэнне факта такой запаслівасці.
Але сваю работу Сяргей Шушпаннікаў і начальнік Ляхавіцкага РАНС Юрый Буйкевіч пачынаюць не з камбайнаў, а механізатараў-камбайнераў, наяўнасці ў апошніх усіх належных дакументаў: пасведчанняў, талонаў-допускаў, даведак аб праходжанні камісій, так званых мінімумаў і іншага, без чаго выезд на жніўнае поле катэгарычна не дазваляецца.

Кожнага ў першую чаргу цікавіць сваё – прафесійнае. Пажарнага, напрыклад, дакументальны факт прахо-джання ўдзельнікамі жніва навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мі-німуму. А акрамя інспекцыі механізатарскіх дакумен-таў галоўнага дзяржаўнага інспектара райсельгасхарчу цікавяць акты выхаду кам-байнаў з рамонту, «паперы» аб правядзенні на іх тэхнічнага абслугоўвання і іншае.
– ТА з’яўляецца вельмі важнай і абавязковай рэччу. Мае ключавое значэнне для любой і, тым больш, такой складанай тэхнікі, як збожжаўборачны камбайн. Ад своечасовасці і паўнаты яго правядзен-ня залежыць функцыянал машыны, спраўнасць ра-боты, яе агульны тэрмін эксплуатацыі, – гаворыць Сяргей Шушпаннікаў.
Падчас ацэнкі камбайнаў і выдачы дазволу на выхад апошніх на жніўны палетак асаблівую ўвагу інспектары звярталі на іх сістэмы бяспекі: светлавое абсталяванне, спраўнасць гукавой сігна-лізацыі, належную работу шклоачышчальнікаў, наяўнасць знака «Ціхаходны транспартны сродак» і іншае. Карданныя, ланцуговыя, пасавыя перадачы магутнасці павінны знаходзіцца за ахоўнымі кажухамі, якія б выключалі магчымасць не-наўмыснага пранікнення ў механізм.
Па форме ўкамплектаваным, а значыць мае права на эксплуатацыю, лічыцца камбайн, які медыцынскую аптэчку, знак аварыйнага прыпынку, супрацьпажарнае пакрывала, два вогнетушыцелі масай не менш за восем кілаграмаў кожны.
Мерапрыемствы дзяржаўнага агляду ў той дзень вытрымалі ўсе восем збожжаўборачных машын СВК «Ляхавіцкі».
На парадку дня значыліся таксама ЗАТ «Белпрампрыбор» і СУП «Ліпнянка», камбайнавы парк якіх колькасна значна саступае «Ляхавіцкаму», наліч-вае па дзве машыны ў кожнай з гаспадарак.
Уступіць у жніво-2023 у раёне прынцыпова гатовы
49 машын камбайнавага тыпу. Але лічба не канчатковая, па інфармацыі Сяргея Шушпаннікава, у раён чакаецца паступленне сямі новых лізінгавых машын вытворчасці ВА «Гомсельмаш».
На гэтым тыдні спецыя-лісты райсельгасхарчу праінспектавалі збожжаачышчальныя сушыльныя ўстаноўкі. У гаспадарках іх каля трох дзясяткаў розных тыпаў і магутнасці, працуючых на прыродным газе, пячным і мясцовых відах паліва.
Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.