Проста разумнікі! Удзельнікамі пазнавальнай гульні сталі 12 інтэлектуальных дружын з устаноў адукацыі Ляхавіччыны

Фота з сайта Ляхавіцкага  аддзела па адукацыі райвыканкама

Не змяншаецца інтарэс да інтэлектуальных гульняў.
Напрыканцы кастрычніка на базе СШ № 1 райцэнтра цікава і захапляльна прайшоў раённы этап сінхроннага абласнога турніру па інтэлектуальных гульнях, арганізатарам якога выступіў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Удзельнікамі пазнавальнай гульні сталі 12 інтэлектуальных дружын з устаноў адукацыі Ляхавіччыны. Хлопчыкам і дзяўчынкам неабходна было падчас трох тураў адказаць на 36 пытанняў, якія датычыліся розных сфер і галін.
– Выдатную эрудыцыю, лагічнае мысленне, а таксама кемлівасць, вынаходлівасць, уменне працаваць у камандзе прадэманстравала кожная зборная. На некаторыя пытанні, прычым даволі складаныя, адказы былі маланкавымі, што чарговы раз пацвердзіла: у ляхавіцкіх школьнікаў дастойныя веды, – расказвае дырэктар ЦДАДіМ Людміла Юнік.
Перамагла каманда, якая набрала най-большую колькасць балаў. Першынство за дружынай «7Я» разумнікаў гімназіі, другое і трэцяе месцы адпаведна за «Знатакамі» (Крывошынская СШ) і яшчэ аднымі «Знатакамі», але ўжо з Навасёлкаўскай СШ. Дыпломамі ўзнагароджаны і іншыя ўдзельнікі турніру.
Наступны этап – абласны. Пакуль вырашаецца, у якім фармаце ён пройдзе.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.