Ляховичане «Вечарніцу» любят, ценят и всегда с нетерпением ждут новых встреч с самодеятельными артистами

Жыхары аднаго з першых у раёне аграгарадкоў Навасёлкі не толькі добра працуюць, ад душы шчыруюць на сваіх прысядзібных участках, але і змястоўна ладзяць свой вольны час. Навасёлкаўцы лёгкія на пад’ём, таму любую цікавую ініцыятыву падхопліваюць. Яшчэ ў 1990 годзе мастацкі кіраўнік мясцовага СДК няўрымслівая і вельмі творчая Таццяна Пішч сабрала вакол сябе аднавяскоўцаў — настаўнікаў, культработнікаў, сельгасвытворцаў — жанчын і мужчын, якія любяць і ўмеюць прыгожа спяваць. Так нарадзіўся ансамбль песні «Вечарніца». З таго часу самадзейны калектыў радуе сваёй творчасцю не толькі землякоў — з поспехам выступае на разнастайных сцэнічных пляцоўках, у тым ліку, за межамі Ляхавіччыны. «Вечарніца» — часты і жаданы госць у Баранавіцкім, Нясвіжскім, Бярозаўскім, Жабінкаўскім раёнах, дзе з задавальненнем і нязменным поспехам выступае на святах, фестывалях, сустрэчах.
Удзельнікі ансамбля — розныя па ўзросце і па прафесіі, але аб’ядноўваюць іх любоў да народнай музыкі і песні, жаданне ствараць свята і дарыць радасць іншым. Яны пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку, удасканальваюцца ў выканальніцкім майстэрстве. З непадробным інтарэсам і жаданнем прымаюць удзел ва ўсіх культурных мерапрыемствах, якія ладзяцца на Ляхавіччыне.
Рэпертуар ансамбля багаты, у яго ўваходзяць беларускія, рускія і ўкраінскія народныя песні, сучасныя творы і творы самадзейных аўтараў, у тым ліку і тутэйшых. Кожны нумар «Вечарніцы» — адметны, запамінальны, бо выконваецца з душой і ад душы. Канцэртныя праграмы ансамбля складаюцца не толькі з песень ці рамансаў, рэпертуар удала дапаўняюць гумарыстычныя замалёўкі, прыпеўкі. Цяпер «Вечарніца» не проста ансамбль, а клуб аматараў песні, гульні і гумару.
У бліжэйшых планах калектыву — распрацоўка новага рэпертуару, рэалізацыя цікавых задумак і ідэй і, канешне, новыя выступленні. А землякі ”Вечарніцу” любяць, шануюць і заўсёды з нецярпеннем чакаюць новых сустрэч з самадзейнымі артыстамі.
Наталля ГАРАХОВІЧ,
метадыст раённага
метадычнага цэнтра.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Ляховичане «Вечарніцу» любят, ценят и всегда с нетерпением ждут новых встреч с самодеятельными артистами: 1 комментарий

  • 10/04/2013 в 23:05
    Permalink

    С удовольствием присутствую на их выступлениях. Мастера своего дела. Поют от души и дарят хорошее настроение.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *