Як папярэдзіць дзіцячае свавольства з агнём ?

listovki

Пажары, якія ўзнікаюць па прычыне дзіцячага свавольства з агнём – з’ява, на жаль, далёка не рэдкая. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці ў дзяцей навыкаў асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковага кантролю за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў – няўмення бацькоў арганізаваць дзіцячы вольны час.

Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць ўчынкі і дзеянні дарослых, імітуюць іх дзеянні. У гэтым узросце дзецям хочацца ўсё хутчэй даведацца і выпрабаваць на сабе. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым у тым, што дзіця, якое засталося адно дома, не вырашыцца пагуляць з скрыначкай запалак ці запальнічкай, не захоча падпаліць паперу.

Бываюць выпадкі, калі дарослыя па розных прычынах вымушаныя пакідаць дзяцей на нейкі час без нагляду. Гэта небяспечна, асабліва калі дзеці застаюцца ў зачыненых кватэрах або пакоях. У выпадку пажару яны не змогуць выйсці з небяспечнага памяшкання на вуліцу.

Што трэба рабіць для таго, каб пазбегнуць пажару па прычыне дзіцячага свавольства з агнём:

— сыходзячы з хаты, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду дарослых;

— будзьце прыкладам свайму дзіцяці ва ўсіх сітуацыях, звязаных з выконваннем правіл бяспекі;

— захоўваеце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;

— не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі, тапіць печы;

— растлумачце дзіцяці, што ў выпадку ўзнікнення пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу, але ні ў якім выпадку нельга хавацца;

— не запалохваючы дзіця, раскажыце правілы бяспекі і «прайграйце» розныя сітуацыі;

— размаўляючы з дзецьмі, зрабіце ўпор на растлумачэнні правіл абыходжання з крыніцамі агню і дзеянняў у выпадку пажару ці іншай небяспечнай сітуацыі;

— вывучыце з дзіцем ваш хатні адрас і нумар тэлефона, каб пры неабходнасці ён мог сам звярнуцца за дапамогай у службу выратавання.

— каля тэлефона на лісце паперы напішыце нумары экстраных служб і растлумачце дзіцяці пры якіх абставінах імі можна карыстацца.

 Таццяна Калгушкіна, інспектар РАНС.