«Калядная фантазія» і дабрачыннасць

Ажурныя выцінанкі на вокнах, убранне з мішуры і агеньчыкаў, выстава дзіцячай творчасці «Калядная фантазія» – так сустракае Новы год Начаўская СШ. Разам са сваімі бацькамі рабяты звязалі і пашылі, выразалі і склеілі розныя сувеніры.

оўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодніх ранішнікаў і вечароў. Казачныя героі вучаць свае ролі, артысты адточваюць канцэртныя нумары, астатнія рыхтуюць рэквізіт. Святы, дарэчы, пройдуць з захаваннем усіх неабходных санітарна-эпідэмічных патрабаванняў.

Не забываем мы і пра тых дзяцей, якім асабліва патрэбны ўвага і дабрыня. Увесь калектыў школы прыняў актыўны ўдзел у дабрачыннай акцыі «Дзеці – дзецям». Мы падрыхтавалі для сваіх аднагодкаў размалёўкі, каляровыя алоўкі і фламастары, пластылін і кніжкі, канцылярскія прыналежнасці, і канешне, шчырыя пажаданні.

Рэдакцыя школьнай газеты «Новы погляд» Начаўскай СШ.