Казка са смакам падарункаў. На Ляхавіччыне працягваецца дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

21 снежня ў мнагадзетнай сям’і Дзмітрыя і Анастасіі Сакалоўскіх (на здымку)  з аграгарадка Конькі іх дзеці Міра, Улада  і Мікіта паверылі ў цуд і ў тое, што жаданні спраўджваюцца. Сюды з падарункамі завіталі не толькі Дзед Мароз і Снягурка, але і старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Лешык з валанцёрамі – прадстаўнікамі ТЦСАН і РАНС.
Навагодні марафон працягваецца:  да яго далучаецца ўсё больш нераўнадушных землякоў. Часам не трэба чакаць цудаў, а стварыць іх для іншых, каму так патрэбны нашы ўвага і клопат.
А навагоддзе дорыць такую магчымасць.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.