Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 78-годдзя Міхаіла Пташука, пройдзе напрыканцы студзеня 2021 года на яго малой радзіме

Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 78-годдзя Міхаіла Пташука, пройдзе напрыканцы студзеня 2021 года на яго малой радзіме.

26 студзеня ў Конькаўскім ДС – СШ пройдзе ўрок «Рэжысёр з вялікай літары». Каля дома славутага земляка ў вёсцы Федзюкі 28 студзеня ў 12.00 плануецца мітынг-рэквіем «Чалавек, які хацеў жыць і ствараць…». Гарадскі Дом культуры ў гэты ж дзень у 14.00 запрашае ўсіх прыхільнікаў творчасці земляка на вечар памяці «Міхаіл Пташук. Чалавек-эпоха». Змястоўную праграму прапануе і купалаўка: 29 студзеня тут арганізавана інтэрактыўнае падарожжа па старонках жыцця «Споведзь кінарэжысёра».