23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары раёна!
Удзельнікі лакальных канфліктаў, ваеннаслужачыя і ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам – Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята, якое стала ў нашай краіне народным, сведчыць пра вялікае значэнне Узброеных Сіл, пра непахіснасць маральных каштоўнасцей, сярод якіх галоўнымі застаюцца любоў да Радзімы, гатоўнасць абараняць яе інтарэсы.
Подзвігі абаронцаў Айчыны – гэта ўзор патрыятызму, нагляднае сведчанне адзінства ўсіх пакаленняў беларускага народа.
У гэты дзень мы віншуем усіх мужчын, хто мірнай і сумленнай працай уносіць уклад у развіццё сваёй малой радзімы.
Жадаем моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці і аптымізму, шчаслівага і мірнага жыцця на роднай зямлі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя ветэраны, салдаты і афіцэры Узброеных Сіл, будучыя воіны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
23 лютага ў Беларусі стала сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны.
У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы гаворым асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Ушаноўваем ваеннаслужачых сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх забяспечваюць ваенную бяспеку краіны.
Выказваю шчырую падзяку ўсім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і прымнажэнне яе нацыянальных багаццяў.
У гэты святочны дзень жадаю вам шчасця, дабрабыту, добрага здароўя і сілы духу, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні вам і вашым сем’ям.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.