На тэрыторыі былых торфараспрацовак паблізу Тухавічаў бачных забруджванняў паверхні вады не выяўлена

24 лютага Баранавіцкая міжрайінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету знайшла на беразе меліярацыйнага канала, на тэрыторыі былых торфараспрацовак паблізу Тухавічаў,   рэшткі рыбы. На месца здарэння выехалі работнікі Ляхавіцкай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Баранавіцкая міжраённая лабараторыя аналітычнага кантролю Мінпрыроды. Яны абследавалі акваторыю  і бачных забруджванняў паверхні вады не выявілі. Зроблены таксама  аналіз вады.
–Узяты пробы вады для вызначэння ўзроўню кіслароду і правядзення іншых лабараторных аналізаў па ўсіх кампанентах. Гаварыць пра прычыны гібелі рыбы, лічу, пакуль рана – абставіны  здарэння вызначаць даследаванні, – адзначыла начальнік інспекцыі Іна Траяноўская.