Ляхавічы: райкам ГА БРСМ сумесна з раённай арганізацыяй таварыства Чырвонага Крыжа і валанцёрамі СШ № 2 правялі акцыю

«Стоп, СНІД».

Валанцёры выйшлі на вуліцы горада, каб нагадаць пра небяспеку СНІДу.

Штогод 1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць акцыю пад такой назвай. Не застаюцца ў баку ад яе і бээрэсэмаўцы Ляхавіччыны.

Сёлета райкам ГА БРСМ сумесна з раённай арганізацыяй таварыства Чырвонага Крыжа і валанцёрамі СШ № 2 правялі акцыю на рыначнай плошчы райцэнтра і на тэрыторыі аўтастанцыі. Рабяты раздавалі прахожым інфармацыйныя буклеты, брашуры па праблемах наркаманіі, ВІЧ/СНІДу.

Акцыя “Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне” праходзіць у Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы. Мясцовыя валанцёры і актывісты бээрэсэмаўскай пярвічкі каледжа падрыхтавалі лістоўкі з заклікам разам змагацца супраць гэтай небяспечнай хваробы.

Падчас акцыі “Мы за Ляхавіччыну без СНІДу” быў праведзены турнір па валейболе паміж навучэнцамі і выкладчыкамі ЛДАКа. Спартыўныя спаборніцтвы – гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне маладых супрацьстаяць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі СНІДу.

Несумненна, немагчыма адначасова выратаваць увесь свет, але можна пачаць з сябе, сваіх родных і сяброў – заняцца прафілактыкай. Гэта і будзе важны крок да выратавання жыццяў на ўсёй планеце.

Тамара ПРАКАП’ЮК,

в. а. першага сакратара РК ГА БРСМ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *