7 декабря сотрудники Белгосстраха отмечают профессиональный праздник

«Страхоўка ад непрыемнасцей».

Дырэктар прадстаўніцтва Іна Шугаева (у цэнтры) з лепшымі работнікамі Марыяй Коршун і Вольгай Гнацюк.

Дзеля забеспячэння ўласнага спакою, стварэння камфорту і зручнасці многія нашы землякі актыўна карыстаюцца страхавымі паслугамі: страхуюць жыццё, аўтатранспарт, маёмасць. Дарэчы, сёння Белдзяржстрах прапануе і навінку – страхаванне мабільных тэлефонаў, смартфонаў, ноўтбукаў, лічбавых фотаапаратаў. Даволі цікавыя прапановы – страхаванне кватэры, якое аб’ядноўвае 3 паслугі адначасова, страхаванне ад траўмаў “Экспрэс”, ад небяспечных захворванняў. Аматарам пародзістай жывёлы прапануюць набыць поліс для любімых пітомцаў.

На сённяшні дзень прадстаўніцтва Белдзяржстраху прапануе сваім кліентам – фізічным і юрыдычным асобам – 17 відаў абавязковага і 57 добраахвотнага страхавання.

Галоўную задачу кампаніі – задавальненне патрэб грамадзян і арганізацый у абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг – забяспечваюць у раёне 14 страхавых агентаў і 10 штатных супрацоўнікаў.

Па словах дырэктара прадстаўніцтва па Ляхавіцкім раёне Іны Шугаевай, доля добраахвотных відаў страхавання пастаянна павялічваецца і на сёння складае амаль 62 працэнты.

– Кожны з нашых работнікаў – прафесіянал сваёй справы, даступна раскажа пра віды страхавання, падкажа, якім у канкрэтным выпадку лепш скарыстацца, на якія выплаты можна спадзявацца.

За 10 месяцаў сёлета праведзена 1170 выплат кліентам, заключаны 20191 дагавор. І колькасць жадаючых “пасябраваць” з Белдзяржстрахам расце штогод. У некаторых нашых пастаянных кліентаў у сям’і не адзін, а некалькі страхавых полісаў, – расказвае Іна Станіславаўна.

Найбольш папулярныя ў насельніцтва – страхаванне ад няшчасных выпадкаў, страхаванне маёмасці і жывёлы, кватэр, пабудоў. У юрасоб – страхаванне маёмасці, транспарту і сельгастэхнікі. Ім, дарэчы, у Белдзяржстраху асабліва ўдзячны за супрацоўніцтва.

Не першы год працуюць у сістэме Вольга Гнацюк, Марыя Коршун, Зінаіда Васілеўская. Яны – адныя з лепшых страхаўшчыкоў: і з кліентамі лёгка знаходзяць агульную мову, і даведзеныя планы перавыконваюць.

У суботу  супрацоўнікі Белдзяржстраху адзначаюць прафесійнае свята – Дзень страхавых работнікаў. Шчырыя віншаванні!

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *