Чым небяспечна «ўборка» агнём. Такая «генеральная ўборка» часам заканчваецца ўмяшаннем ляхавіцкіх выратавальнікаў

Як толькі сыходзіць снег, гаспадары пачынаюць наводзіць чысціню і парадак на прыдамавых тэрыторыях. Многія выпальваюць сухую траву і смецце недалёка ад будынкаў і памяшканняў. Такая «генеральная ўборка» часам заканчваецца ўмяшаннем выратавальнікаў. Штогод вясной па прычыне палаў фіксуецца павышаная колькасць пажараў.

Днямі выратавальнікі выязджалі на ўзгаранне сухой травы недалёка ад вёскі Забер’е. Тушылі пажар агняборцы ПАВП № 11 Ляхавіцкага РАНС, работнікі Востраўскага лясніцтва і мясцовы жыхар. Добра, што ўсё скончылася без ахвяр.
Гаспадары паляць траву, ствараючы пагрозу для будынкаў, прыпаркаванага транспарту. Полымя цяжка спыніць, і пацярпець можа не толькі маёмасць, але і чалавек. Неабходна зразумець, што ад падпальвання травы і лісця няма карысці, адна шкода, у тым ліку для экалогіі.
Мала хто з курцоў уяўляе, якія наступствы могуць быць, калі выкідваюць недакурак з акна аўтамабіля на абочыну дарогі. А між тым гэта сапраўднае злачынства: трапіўшы ў сухую траву, недакурак прыводзіць да яе ўзгарання, далей агонь можа пайсці ў бок населенага пункта, стаць прычынай ляснога пажару або выпаліць значную плошчу на землях сельгаспрадпрыемстваў.
Заўважылі пажар – не праходзьце міма. Невялікае ўзгаранне травы можна патушыць падручнымі сродкамі: падыдзе звязка дубцоў або галінак ліставых дрэў, пясок. Калі пажар ліквідаваны, пераканайцеся, што агонь не разгарыцца зноў.
Разумееце, што самастойна пагасіць полымя не ўдасца, неадкладна паведаміце аб здарэнні па тэлефонах 101 і 112. КоАП за незаконнае выпальванне травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 БВ.

Сяргей РАБЦЭВІЧ,
старшы інспектар РАНС.