Любімая прафесія. Саюзны варыянт. Для навучэнак Ляхавіцкага аграрнага каледжа 2 красавіка – дзень адметны

а Кацярыны Дудко, Крысціны Салаўёвай і Кацярыны Цвятковай (на здымку) 2 красавіка – дзень адметны. У кожнай з дзяўчынак у пашпарце – адзнака аб грамадзянстве суседняй Расіі. Тым не менш, дзякуючы міждзяржаўным дамоўленасцям, дзяўчаты навучаюцца бясплатна: беларусы і расіяне маюць права на агульных падставах паступаць у любую навучальную ўстанову Саюзнай дзяржавы,  у тым ліку і  на бюджэтнай аснове.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.