Каб не было вайны. Сярод пераможцаў абласнога конкурсу — творчыя работы школьнікаў з Ляхавіцкага раёна

Да 80-годдзя пачатку гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці расійскі Цэнтр навукі і культуры ў горадзе Брэсце падвёў вынікі літаратурна-гістарычнага конкурсу «Каб не было вайны».

Удзел у ім узялі навучэнцы 5 – 11 класаў устаноў адукацыі Брэстчыны. Работы прадстаўляліся ў сямі намінацыях: «чаму нельга забываць Вялікую Айчынную вайну», «мая Брэсцкая крэпасць-герой», «яны змагаліся за Радзіму», «ваенныя старонкі майго роду», «адступаць няма куды, ззаду Масква», «сыны ідуць у бой», «гэта страшнае слова «блакада».
Ганарова і прыемна, што сярод пераможцаў і творчыя работы школьнікаў з Ляхавіцкага раёна, якія актыўна ўдзельнічалі ў патрыятычным конкурсе.
Дыплома ІІ ступені ўдастоены: вучаніца Востраўскай СШ Марыя Калько (настаўнік Юрый Дзямід) і вучань Крывошынскай СШ
імя Г. С. Здановіча Сяргей Сельмановіч (настаўнік Сяргей Турчанка).
Яшчэ трое рабят атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Гэта Ксенія Краўчэня з СШ № 1 (настаўнік Ала Клімко), Таццяна Трафімчук з СШ № 2 (настаўнік Вікторыя Таркайла) і Максім Гаспадура з Падлескага ВПК (настаўнік Ларыса Глеб).

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота педагога-арганізатара Падлескага ВПК Ларысы Глеб.