Дыялогавая пляцоўка ў купалаўцы сабрала прафсаюзны актыў Ляхавіччыны

У  чацвер дыялогавая пляцоўка ў купалаўцы сабрала прафсаюзны актыў Ляхавіччыны. Тэма — “Мы разам”.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч расказала пра найбольш вызначальныя падзеі агульнарэспубліканскага значэння, якія адбыліся ў Беларусі сёлета. У прыватнасці, размова ішла пра шосты Усебеларускі народны сход, Вялікую размову з Прэзідэнтам дзяржавы, а таксама работу камісій па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.