Ляхавіччына: новае пакаленне абаронцаў Айчыны стала ў строй

Радавы Дзяніс Царык: «На вернасць Радзіме прысягаю».

Субота 15 чэрвеня назаўсёды застанецца ў памяці маладых воінаў, якія ў гэты дзень прынялі Воінскую прысягу. Хвалюючыся ад усведамлення значнасці моманту, навабранцы вымаўлялі словы прысягі: «Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся быць верным свайму народу…»
З гонарам глядзелі родныя салдатаў на сваіх сыноў і братоў. Здаецца, зусім нядаўна яны пакінулі бацькоўскі дом, а ўжо, узмужалыя, цвёрда чаканяць страявы крок. Пасля прысягі бацькі павіншавалі маладых воінаў, сустрэліся з камандаваннем часці.
Новае пакаленне абаронцаў Айчыны стала ў строй. Сярод іх нямала ўраджэнцаў Ляхавіччыны: Андрэй Бабко, Іван Касміна, Міхаіл Кароль, Антон Маслоўскі, Сяргей Свірыдэнка, Дзяніс Царык, Дзмітрый Шкляр, Павел Юнік. Нашы землякі будуць несці службу ў радах 17-га асобнага батальёна сувязі і 1073-га каманднага пункта — абараняць мірнае неба роднага краю. Зусім хутка маладыя салдаты стануць авалодваць воінскім майстэрствам на вучэннях і трэніроўках, несці службу ў нарадах, заступаць на баявое дзяжурства. А камандаванне ўпэўнена ўжо зараз — у армію прыйшлі дастойныя абаронцы Айчыны.
Самае высокае права і самы ганаровы абавязак — стаяць на варце міру любімай Айчыны.
Аляксандр КУДРАШОЎ,
падпалкоўнік.

Фота з архіва часці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *