Брэстчына сустракае Дзень народнага адзінства

11 верасня спартыўныя мерапрыемствы «За адзіную Беларусь» адбудуцца ва ўсіх рэгіёнах вобласці.
16 верасня ў 17.00 – акцыя «Мы адзіныя» на Набярэжнай Ф. Скарыны ў г. Брэсце.
17 верасня ў горадзе Бярозе адбудуцца абласныя святоч-
ныя мерапрыемствы. Яны пачнуцца ў 17.00 з адкрыцця рэканструяванага памятнага знака на месцы канцэнтрацыйнага лагера
«Бяроза-Картузская» і часавай экспазіцыі ў будынку Чырвоных казармаў.
Працягнецца свята ў 19.30 канцэртам на цэнтральнай плошчы горада з удзелам дэлегацый з усіх рэгіёнаў вобласці.
Запрашаем брастаўчан і гасцей горада разам адзначыць Дзень народнага адзінства.
17 верасня ў 9.30 у парку культуры і адпачынку імя 1 Мая – цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі на месцы пахавання воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе.
18.00 – канцэртныя праграмы, якія пройдуць паралельна ў парку 1 Мая і па вуліцы Савецкай, 62.
18 верасня адбудзецца аўтапрабег Бяроза – Брэст.
Старт у г. Бярозе ў 8.30. Калона аўтамашын прыедзе ў Брэсцкую крэпасць да 11.00. Да аўтапрабегу могуць далучыцца ўсе жадаючыя.
З 12.00 да 15.00 на Набярэжнай будуць прадстаўлены пляцоўкі падраздзяленняў МНС, воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона, ДАІ, дэпартамента аховы МУС, плануецца паказальнае праходжанне маламерных суднаў па рацэ Мухавец.
Сваіх гледачоў чакае канцэртная праграма ў парку культуры і адпачынку з удзелам творчых калектываў горада.
А ў 15.00 на пляцоўцы каля
ГЦ «Экватар» па вул. Гаўрылава пачнецца сямейнае свята і канцэрт «З любоўю – Брэсту».
Завершацца мерапрыемствы ў 22.30 святочным феерверкам.
Аргкамітэт