Быў цяжкі бой

Інтра.
Серада, 25 чэрвеня 1941 года. Іменна ў гэты дзень немцамі быў захоплены невялікі беларускі гарадок Ляхавічы. Дакладней, ён аказаўся ў тыле наступаючай на поўнач (Баранавічы) і на поўдзень (шаша Слуцк-Брэст) 2-й танкавай групы Гудэрыяна, якая ўваходзіла ў склад групы армій “Цэнтр”.
На вуліцы Ляхавіч не ўрываліся нямецкія танкі, знішчаючы кветнікі сваімі гусеніцамі, дамы гараджан не раўняла з зямлёй нямецкая авіяцыя і артылерыя, не было і жорсткіх баёў за кожны агарод. Горад, размешчаны ў некалькіх сотнях кіламетраў ад мяжы, на чацвёрты дзень вайны аказаўся ў нямецкім тыле. На доўгія тры гады аказаўся…
Гэта было 68 гадоў таму. Цэлае чалавечае жыццё таму.
Але баі ў тых месцах ішлі. Баі, якія цягнуліся нядоўга, але якія забралі сотні жыццяў. Жорсткія, скарацечныя баі лета 41-га.
Пра іх я хацеў бы расказаць. Па адной простай прычыне – я нарадзіўся і вырас у тых месцах, даволі часта бываю там. І зараз многае ў наваколлі нагадвае пра вайну.

Частка 1. Становішча.
Аўторак, 24 чэрвеня 1941 года.
Шаша Слуцк-Брэст, на паўднёвы захад ад Ляхавіч, недалёка ад вёскі Завінне.
10 гадзін раніцы.
111-ты стралковы полк 55-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі, які прайшоў з раніцы 50-кіламетровы шлях на аўтамабілях, спыніўся на невялікі прывал. Полк ажыццяўляў так званы камбінаваны марш, гэта значыць, на машынах і пешшу, рухаючыся вось ужо трэці дзень са сваіх даваенных Урэчанскіх лагераў (15 кіламетраў ад Слуцка) да лініі фронту. Палку былі дадзены наступныя сродкі ўзмацнення: 3-ці дывізіён 141 ГАП (гаўбічнага артылерыйскага палка), які меў на ўзбраенні 152-міліметровыя гаўбіцы, і 129 АЗСД (асабовы знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён), узброены 45-міліметровай супрацьтанкавай зброяй. Наперадзе калоны рухаліся часці 79 асобнага разведвальнага батальёна.Зенітнага прыкрыцця яны не мелі, таму што штатны зенітны дывізіён да пачатку вайны размяшчаўся на палігоне ў раёне Крупкі.
Байцы, саскочыўшы з машын, разміналі зацёкшыя ад доўгага сядзення ў кузаве ногі, стрэсвалі ўедлівы пыл з абмундзіравання, або, прысеўшы на край прыдарожнай канавы, курылі, раз-пораз кідаючы позіркі ў бок палкавой палявой кухні.
Полк знаходзіўся ў галаве левай дывізіённай калоны 55 стралковай дывізіі. У першы дзень вайны дывізія атрымала загад накіроўвацца да Бярозы-Картузскай.
Але немцы імкліва ішлі ўглыб тэрыторыі Савецкага Саюза. Іх перадавыя, падрыхтаваныя і забяспечаныя ўсім неабходным часці намотвалі на колы сваіх матацыклаў, танкаў і грузавікоў кіламетр за кіламетрам.
23 чэрвеня, дывізію перанакіравалі на Ружаны, таму што Бяроза-Картузская да таго часу была ўжо глыбокім нямецкім тылам.
І зноў немцы рухаліся хутчэй. Іх 24-ы мотакорпус сваімі 3-й і 4-й танкавымі дывізіямі 23 чэрвеня дасягнуў Ружан і на паўночным усходзе горада ўступіў ў бой з часцямі савецкай 205-й матарызаванай дывізіі.
…Ад сустрэчных бежанцаў і рэшткаў разбітых часцей Чырвонай Арміі паступала адрывачная інфармацыя пра лінію фронту. Маўляў, немцы ўжо даўно занялі Бярозу, Кобрын і хуткімі тэмпамі рухаюцца ўглыб савецкай тэрыторыі. Незразумелым было становішча. Полк ішоў у невядомасць.
Камандзіры часцей палка і прыдадзеных падраздзяленняў прайшлі ў галаву калоны, дзе размяшчаўся камандны пункт палка і куды прыбыў начальнік штаба дывізіі падпалкоўнік Г. А. Тэр-Гаспаран, які расказаў прыбыўшым камандзірам пра становішча.
Гэтай жа раніцай разведбат, які ішоў на сваіх браневіках перад палкавой калонай, натыкнуўся на немцаў у некалькіх кіламетрах уперадзе па шашы. Падчас скарацечнага сустрэчнага бою разведбат панёс страты і адступіў. Стала зразумела, што немцы дайшлі ўжо да гэтых месцаў.

Частка 2. Баявая задача.
Тэр-Гаспаран прывёз баявы загад камандарма Карабкова:
Баявы загад камандуючага войскамі 4-й арміі № 05 на абарону рубяжа па р. Шчара (24 чэрвеня 1941 г.)
БАЯВЫ ЗАГАД № 05. ШТАРМ 4 ФЛ. ПАДСАКОЛЛЕ 24.6.41 г. 9.00
1. Танкавыя часці праціўніка затрыманы на рр. Шчара і Слонка часцямі 10-й арміі і ля Даманава часцямі 205-й матарызаванай дывізіі.
4-я армія, падначаліўшы сабе прыбыўшую на аўтамабілях 55-ю стралковую дывізію ў раён Гарадзішча і арганізаваўшы абарону па р. Шчара, збірае рэшткі сваіх разбітых часцей у раёне Ляхавічы, Сіняўка, Гарадзішча.
3. 55-й стралковай дывізіі заняць і ўпарта абараняць рубеж Шчара, (выкл.) Гавейнавічы да Волькі, змяніўшы да 12.00 24.6.41 г. на гэтым рубяжы часці 205-й матарызаванай дывізіі і адвёўшы іх у свой рэзерв.

5. Рэшткі часцей 6-й і 42-й стралковых дывізій камандзіру 28-га стралковага корпуса сабраць і прывесці ў парадак у раёне Ляхавічы.
Камандуючы 4-й арміяй
генерал-маёр Карабкоў.
Член Ваеннага савета 4-й арміі
дывізіённы камісар Шлыкаў.
Начальнік штаба
палкоўнік Сандалаў.
У адпаведнасці з гэтым загадам, 111 стралковаму палку са сродкамі ўзмацнення належала заняць абарону перад ракой Мышанка. 228 стралковы полк, які ішоў за ім, будзе знаходзіцца ў рэзерве.

Частка 3. Першы бой
Месца першага бою выбралі на вяршыні безыменнай высоткі, разрэзанай папалам стужкай шашы.
Салдаты заляглі па абодва бакі ад шашы, на краі жытнёвага поля, якое каласілася. Наперадзе расцілалася шырокая даліна, парослая хмызняком. Справа – вёска Завінне. Ззаду цягнуліся ўздоўж дарогі драўляныя домікі вёскі Марынова. За ёй пачынаўся лес.
Рубеж, заняты палком на безыменных высотках, быў выгадны для абароны: з яго добра прагледжваліся ўсе падыходы да пазіцый. Але ўперадзе пазіцый палка, прыкладна ў кіламетры, быў шматгадовы сасновы лес, які хаваў нямецкія войскі.
Тры батарэі гаўбічнікаў занялі пазіцыі побач з пяхотай, на вяршыні вышыні. Адтуль выдатна прастрэльвалася шаша Слуцк-Брэст. Але і самі гаўбіцы былі навідавоку, выразна выдзяляючыся сярод жыта.
Камандзір супрацьтанкістаў капітан Асташчанка паступіў хітрэй за гаўбічнікаў. Другую батарэю пад камандаваннем лейтэнанта Уцешава ён размясціў непасрэдна ў баявых парадках пяхоты, а першую і трэцюю – ззаду вышынь, на ўзлессі.
Таксама на ўзлессі, побач з дзвюма супрацьтанкавымі батарэямі, размясцілася палкавая батарэя 76-міліметровых гармат. Яна магла трымаць пад сваім агнём не толькі падыходы да пазіцый пяхоты, але і падыходы да вёскі Завінне.
Набліжаўся поўдзень. Сонца бязлітасна прыпякала. Бачнасць была дрэннай: паветра дрыжала ад спякоты, гарызонт патанаў у мутнаватай дымцы. Было ціха, толькі жаваранкі звінелі высока ў небе.
Аўторак, 24 чэрвеня 1941 года. Шаша Слуцк-Брэст, на паўднёвы захад ад Ляхавіч, недалёка ад вёскі Завінне. Поўдзень.
На шашы паказалася некалькі нямецкіх матацыклістаў. За імі рухаліся браневікі.
Баявая ахова палка адкрыла агонь па нямецкай разведцы. Браневікі адразу ж адказалі. Іх хуткастрэльныя 20-міліметровыя аўтаматычныя гарматы і кулямёты выстрэльвалі кілаграмы свінцу кожную секунду. Ланцужкі разрываў фугасных снарадаў і ліўні куль накрылі пазіцыі баявой аховы, не даючы весці прыцэльны агонь.
Грузавікі з нямецкай пяхотай, якія рухаліся ўслед за бронетранспарцёрамі па шашы, сталі скіроўвацца ў бліжэйшы лес. З кузавоў аўтама-біляў выскоквалі нямецкія салдаты і імгненна знікалі сярод дрэў.
Над пазіцыямі палка з’явіліся фашысцкія самалёты. Яны зрабілі некалькі кругоў і паляцелі.
Баявая ахова палка, не вытрымаўшы шчыльнага абстрэлу немцаў, адступіла. Сваю задачу яна выканала, не дала ворагам наблізіцца непрыкметна.
Нямецкія салдаты сталі збірацца для атакі пазіцый палка. Па іх ударылі ротныя і ба-тальённыя мінамёты. Цяпер ужо немцы, трапіўшы пад сканцэнтраваны мінамётны абстрэл, вымушаны былі шукаць укрыццё, уціскацца ў зямлю.
Але частка немцаў на паўднёвым фланзе, прыкрываючыся за хмызняком, змагла падабрацца блізка да рускіх і павяла абстрэл з вінтовак і аўтаматаў. З’явіліся параненыя і забітыя сярод байцоў палка. Узвод, які абстрэльваўся, падняўся ў атаку. Байцы беглі па чыстым полі на засеўшых у хмызняку немцаў. Фашысты стралялі прыцэльна. Але, нягледзячы на страты, салдаты працягвалі бегчы ўперад. І вораг не вытрымаў націску, адступіў.
Атакуючы ўзвод панёс вялікія страты, загінуў камандзір узвода, які ішоў у атаку ўперадзе сваіх байцоў.
Ледзь толькі контратакаваўшыя байцы вярнуліся на пазіцыі, на дарозе паказалася калона нямецкіх танкаў. Па ёй тут жа адкрыла агонь адна з гаўбічных батарэй. Першы залп лёг убаку ад дарогі, але наступныя сталі класціся больш дакладна. Адкрылі агонь і астатнія дзве гаўбічныя батарэі. Саракакілаграмовыя гаўбічныя “чамаданы” густа рваліся на дарозе. Да іх далучыліся разрывы ад палкавых і батальённых мінамётаў. Шашу зацягнула дымам і пылам. У гэтай заслоне былі бачны сілуэты нямецкіх танкаў, якія хутка з’язджалі па абодва бакі ад палатна дарогі.
Немцы, якія трапілі пад абстрэл, хутка паставілі дымавую заслону, што хавала іх ад вачэй нашых наводчыкаў, якія цяпер пасылалі снарад за снарадам наўздагад.
Батарэі, што стаялі адкрытымі, былі заўважаны немцамі, якія выклікалі авіяпадтрымку… Пасля авіяналёту з 12 гармат агонь маглі весці толькі 2 гаўбіцы.
Адначасова немцы павялі інтэнсіўны артабстрэл пазіцый 111 стралковага палка. Снарады аглушальна рваліся над жытнёвым полем…
Агонь рускіх гаўбіц спыніўся, а з клубоў дыму адзін за другім сталі з’яўляцца нямецкія танкі. Яны вялі агонь на хаду і хутка набліжаліся да прыціснутых да зямлі артагнём савецкіх салдат. За танкамі ішла пяхота.
Па іх адкрылі агонь супрацьтанкавыя гарматы палка і 2-я батарэя лейтэнанта Уцешава. Удалося адразу падбіць некалькі танкаў. Па пяхоце вялі агонь байцы палка.
Першая лінія атакі немцаў спынілася, трапіўшы пад такі шчыльны агонь, і пачала адступаць. Але тут жа паказалася другая хваля атакуючых, якія адкрылі масіраваны агонь са стралковай зброі і танкавых гармат па грэбені вышыні. Але і другая атака была адбіта.
Пакуль пяхота і танкі вермахта перастройваліся для новай атакі, па пазіцыях рускіх былі зноў нанесены авіяўдары.
Не паспелі пікіроўшчыкі адысці, як над пазіцыямі зноў навіслі касматыя клубы разрываў снарадаў. Нямецкая артылерыя прыняла эстафету ад авіяцыі. І зноў пад прыкрыццём артагню сталі пайшлі ў атаку танкі і пяхота. І зноў на грэбень вышыні абрушыўся шквал кулямётна-ружэйна-гарматнага агню.
Савецкія салдаты знаходзіліся ў адкрытым полі пад няспынным абстрэлам авіяцыі, артылерыі, танкаў і пяхоты. І яны не пахіснуліся.
Гаўбіцы, якія накрылі авангард немцаў, былі выбіты пры першым налёце. Супрацьтанкавая зброя, што дала адпор першым дзвюм атакам, была разбомблена ў час другога авіяўдару. Кулямётам і вінтоўкай танк не спыніш.
Нямецкія танкі стралковага палка аказаўшыся на грэбені вышыні, дзе размяшчаліся пазіцыі рускай пяхоты, сталі зігзагамі рухацца па жытнёвым полі, вядучы агонь па рускіх. Палкавая абарона перастала існаваць як арганізаваная сіла. У розных месцах яшчэ адстрэльваліся групы байцоў, але агульнай карціны бою гэта не мяняла.
Выйшаўшы на грэбень вышыні і рухаючыся ўздоўж яго, нямецкія танкі падставілі свае барты пад агонь 1 і 3 батарэй супрацьтанкавага дывізіёна, прадбачліва размешчаных капітанам Асташчанка ззаду вышыні, на ўзлессі. Батарэі не ўдзельнічалі да гэтага моманту ў баі.
Пушкі адкрылі агонь бранябойна-тра-сіруючымі снарадамі. Немцы, якія толькі што пераможна гналі савецкіх пехацінцаў па полі, самі ператварыліся ў мішэні. Вывучка і вопыт баёў (а 4-я танкавая дывізія была адной з самых вопытных і баяздольных часцей вермахта) зрабілі сваю справу. Не ўступаючы ў нявыгадны для сябе бой з супрацьтанкістамі, немцы хутка адступілі за грэбень вышыні, у зоны, якія не прастрэльваліся, і пачалі абыходзіць высотку з флангаў.
Мінуўшы яе, немцы атакавалі ўзлесак адразу з трох бакоў. Там у гэты час знаходзіліся 2 супрацьтанкавыя батарэі, палкавая батарэя 76-мм гармат, байцы асобнага разведбатальёна роты, якая падышла лесам у час бою, і вы-бітыя з вышыні салдаты 111 стралковага палка.
Адначасова немцы абстралялі запальнымі снарадамі Завінне, падпаліўшы некалькі хат. Над правым флангам абароны палка падняліся густыя клубы дыму. Гэтым павінна было стварыцца ўражанне ў рускіх салдат, што іх абыходзяць з флангу, акружаюць.
У атаку на нямецкія танкі пайшлі 4 БТ-7 з 79 асобнага разведбатальёна і гарматны бронеаўтамабіль, які выехаў з лесу. Яны падбілі 5 нямецкіх танкаў і страцілі 3 сваіх.
Нягледзячы на жорсткае супраціўленне і контратаку танкаў 79 асобнага разведвальнага батальёна, нашы пазіцыі на ўзлеску хутка былі падаўлены, знішчаны супрацьтанкавыя батарэі. Абарона нашых войск была прарвана.

Частка 4. Адступленне
Гэты першы бой палка цягнуўся каля дзвюх гадзін. Па рускіх даных праціўнік страціў каля двух дзесяткаў танкаў і каля двух батальёнаў мотапехоты.
Часці 55-й стралковай дывізіі, у склад якой і ўваходзілі 111 стралковы полк і астатнія падраздзяленні, якія ўдзельнічалі ў гэтым баі, панеслі вельмі адчувальныя страты. Перасталі існаваць як баявыя адзінкі 3-ці дывізіён артпалка (уцалела 1 гаўбіца з 12), супрацьтанкавы дывізіён (уцалелі дзве гарматы з 12), разведвальны батальён (страціў усе танкі і бронемашыны, па іншых даных 1 БТ-7 застаўся), артылерыйскія падраздзяленні 111-га стралковага палка. Прыкметна парадзелі пяхотныя падраздзяленні (засталося менш за 50 працэнтаў асабовага саставу). Яны пазбавіліся многіх станкавых кулямётаў і мінамётаў. У штабе палка ніхто дакладна не ведаў, колькі людзей забіта, паранена і колькі прапала без вестак.
Немцы засталіся на полі бою, прыводзілі свае часці ў парадак, рыхтаваліся працягваць наступленне.
Рэшткі 111 стралковага палка і астатніх часцей імкліва адыходзілі да ракі Шчара, дзе ўжо рыхтаваўся да абароны другі полк з дывізіённай калоны – 228 стралковы полк з астатнімі двума дывізіёнамі 141 гаўбічнага артылерыйскага палка. Немцы атакавалі пазіцыі палка каля 18 гадзін вечара таго ж дня. Але гэта ўжо другая гісторыя.
Аляксандр ПАРШАНКОЎ. г. Мінск.

One thought on “Быў цяжкі бой

  • 29/10/2010 в 10:47
    Permalink

    Интересный перевод на белорусский язык отрывка из книги Д.А. Морозова «О них не упоминалось в сводках». Жаль только, что у нас не принято указывать, где взят материал.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *