Цифры и факты Ляховичского района

На рамонт аздараўленчага лагера «Чайка» сёлета з раённага бюджэту выдзелена 344,4 мільёна рублёў. Яшчэ 50 мільёнаў рублёў выдаткавана на рамонт летніка са сродкаў абласнога суботніка і 8,5 мільёна — з фонду дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Шэраг кадравых змен адбыўся ў райвыканкаме.
На пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі назначана Ніна Барысаўна ПРЫХАЧ.
Аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўзначаліла Алена Іванаўна РАВЯКА.
Да работы на пасадзе начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыступіла Ірына Вячаславаўна ГРЫНЯЛЕВІЧ.
Начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўным архітэктарам раёна назначаны Андрэй Анатольевіч КРАЕЎСКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *