Жыхар Ляхавіцкага раёна забіў аднавяскоўца

26 кастрычніка РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса па факце наўмыснага пазбаўлення жыцця жыхара вёскі Свяціца 1957 г. н., труп якога з прыкметамі гвалтоўнай смерці знойдзены ў доме.
Устаноўлена, што забойства ўчыніў неаднойчы судзімы мясцовы жыхар 1980 г. н. Падазроны змешчаны пад варту.
Райаддзел СК праводзіць расследаванне.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.