Сяргей Юшкевіч, дырэктар Ляхавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм:

– Наша прадпрыемства не стаіць на месцы ў плане абнаўлення машынна-трактарнага парка. Набываем новыя адзінкі тэхнікі, задзейнічанай на правядзенні меліярацыйных работ рознага ўзроўню. Усё гэта патрабуе, у тым ліку, і павышэння кваліфікацыі работнікаў.Адпаведна яшчэ больш увага звяртаецца на пытанні, звязаныя з бяспекай працы.

Абноўленая Дырэктыва № 1 вызначае адказнасць усіх – ад работнікаў да кіраўніка. У нашай арганізацыі ахова працы заўсёды ў прыярытэце. У кожным падраздзяленні, на кожным участку – строгі кантроль як з боку адміністрацыі, так і вызваленых грамадскіх інспектараў працы (іх на прадпрыемстве тры) за парадкам,
дысцыплінай, выкананнем тэхналагічных патрабаванняў. На прадпрыемстве дзейнічае сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Створана не толькі бяспечнае, але і камфортнае асяроддзе для кожнага работніка. Кабінет аховы працы не проста фармальнае памяшканне, а паўнацэнны вучэбны цэнтр з вялікім экранам для прагляду навучальных фільмаў і відэаінструктажаў. Для праверкі ведаў выкарыстоўваецца спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе работнікам праходзіць якасна і эфектыўна тэсціраванне. Значная ўвага надаецца бытавым умовам. Ва ўсіх структурных падраздзяленнях абсталяваны зручныя зоны для адпачынку і прыёму ежы. Таксама ёсць душавыя пакоі з сучаснай сантэхнікай. Раз у пяць гадоў на прадпрыемстве праводзіцца комплексная атэстацыя працоўных месцаў. Усе работнікі забяспечаны спецадзеннем і спецабуткам,
неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны. На рабочых месцах размешчаны памяткі, інструкцыі з нагляднымі дадаткамі, якія дапамагаюць супрацоўнікам захоўваць тэхніку бяспекі.