У Ляхавічах у ГДК ушаноўваюць педагогаў раёна, тых, хто сёння працуе ў галіне адукацыі і шаноўных ветэранаў педагагічнай справы

На ўрачыстасць сабраліся прадстаўнікі школ, пазашкольных устаноў, дзіцячых садкоў і аграрна-лесатэхнічнага каледжа.
Пранікнёна павіншавалі педагогаў Ляхавіччыны з прафесійным святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык, намеснік старшыні райвыканкама Алег Траццяк, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Хмарук.
За высакародную працу, адданасць прафесіі работнікам устаноў адукацыі ўручаны граматы і падзячныя пісьмы Міністэрства адукацыі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, райвыканкама і райсавета, аддзела па адукацыі, галіновага прафсаюза.
Шчыра віталі сваіх настаўнікаў у відэавіншаваннях вядомыя беларусы: пісьменнік Алесь Бадак, параалімпіец Дзмітрый Лобан, вядучы навін на тэлебачанні Дзмітрый Лабейка, прызёр Другіх Гульняў краін СНД дзюдаістка Эмілія Ксёнжык, чэмпіён турніра Вышэйшай Лігі Counter-Strike Андрэй Татарыновіч, блогер Юрый Максімчык.
Прыгожа гучала кожнае музычнае віншаванне — прысвячэнне педагогам ад выканаўцаў і творчых калектываў Баранавіцкага музычнага каледжа.





































