Куда исчезла Zala в Ляховичах?

Мабыць, не ўзрадаваліся некаторыя гараджане, убачыўшы на дзвярах пад’ездаў аб’яву наступнага зместу: «У сувязі з перамяшчэннем размеркавальнай шафы, часова з 9.07.2013г. па 11.07.2013г. вы не зможаце карыстацца паслугамі byfly, Zala, тэлефоннай сувязі. Просім прабачэння за гэтыя нязручнасці» і подпіс: «Раённы вузел электрычнай сувязі». Такога кшталту паведамленні паступалі ляхавічанам і па гарадскіх тэлефонах.
Што і казаць, інтэрактыўнае тэлебачанне і скорасны доступ у інтэрнэт настолькі трывала ўвайшлі ў наша жыццё, што без іх адчуваеш сябе амаль у інфармацыйнай блакадзе. Таму званкі, якія «пасыпаліся» ў рэдакцыю «ЛВ» у мінулы аўторак, газетчыкаў не здзівілі. Ляхавічан турбавала, чаму адключэнне запланавана на такі працяглы час. Хвалявала таксама пытанне, ці будзе ўносіцца абаненцкая плата за той час, пакуль гэтыя паслугі па тэхнічна-арганізацыйных прычынах не будуць аказвацца.
За каментарыямі «ЛВ» звярнуўся ў раённы вузел электрычнай сувязі. Начальнік лінейна-станцыйнага цэха РВЭС Дзяніс Крымскі паведаміў: «У сувязі з вынасам і пераключэннем размеркавальнай шафы ШР 1200, якая была ўладкавана на доме № 48 па вуліцы Леніна ў райцэнтры, будуць пэўныя перапынкі ў аказанні паслуг электрасувязі больш чым у 500 абанентаў, якія пражываюць у дамах №№ 50, 19, 26, 48а, 48, 46, 46а, 44 па вуліцы Леніна, 3 і 6 па вул. Савецкай, часткова ў абанентаў па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Арлоўскага, Цітовіча, Кастрычніцкай, Савецкай і бліжэйшых да іх завулках. Большасці абанентаў (270) магчымасць карыстацца вышэйзгаданымі паслугамі электрасувязі была вернута літаральна ў першы ж дзень адключэння — 9 ліпеня. Пераразлік за паслугі сувязі абанентам, уключаным у размеркавальную шафу ШР 1200, будзе зроблены згодна фактычнага часу адсутнасці доступу да паслуг сувязі (у тым ліку byfly, Zala, тэлефоннай сувязі)».
Галіна КАНЬКО.

2 thoughts on “Куда исчезла Zala в Ляховичах?

  • 14/07/2013 в 18:05
    Permalink

    Уважаемая Галина! Исправьте ошибочку в тексте «часова з 9.07.2013г. па 11.07.2013г. вы не зможаце карыстацца паслугамі byflay». Правильно будет «ByFly» (ист. http://byfly.by/).
    С уважением,
    ScoRpiO.

  • 15/07/2013 в 08:16
    Permalink

    Спасибо, учтём.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *