Дакумент усенароднага значэння. На гэтым тыдні ў грамадскай прыёмнай працавала першы сакратар РК БРСМ Дар’я Марозава

Прэзідэнт, адказваючы на пытанні журналістаў у Лунінцы, адзначыў, што вынесены на рэферэндум праект Асноўнага Закона Беларусі – гэта Канстытуцыя будучыні. Лепш сказаць нельга. Сапраўды, беларускае грамадства рухаецца ў бок правільнага паступовага развіцця, паэтапна пераадольваючы выклікі часу, адстойваючы права на незалежнасць і самастойнае слова ў сваіх як унутраных, так і знешнепалітычных справах. Канстытуцыя, што доўгі час абараняла інтарэсы народа і вяла па жыцці беларусаў, годна трымае свае функцыі і статус. Адноўлены варыянт таксама дэманструе высокую сацыяльную накіраванасць. Сярод іншага – увага і клопат – будучым пакаленням, задача – выхаванне годнага грамадзяніна і патрыёта.

На гэтым тыдні ў грамадскай прыёмнай працавала першы сакратар РК БРСМ Дар’я Марозава. Сустрэчы ў працоўных калектывах, з моладдзю, якая шчыруе ў нашым раёне, з падрастаючым пакаленнем, дыскусіі, адкрытыя дыялогі, пляцоўкі – пласт работы даволі аб’ёмны. Сярод тых, хто далучыўся да абмеркавання падчас работы грамадскай прыёмнай, – старшыня раённага
ФСК Валерыя Уласень. 
– Як чалавека спорту зацікавіў артыкул 45. Важна, што дзяржава клапоціцца пра здароўе насельніцтва – гарантуе кожнаму бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку, устаноўленым законам. Дзяржаўная падтрымка медыцынскіх устаноў – адчувальная, а колькі клопату пра медыцынскіх работнікаў. Важны момант, што грамадзяне клапоцяцца пра забеспячэнне ўласнага здароўя. Сярод сацыяльных накірункаў прыярытэтным лічу і развіццё фізічнай культуры і спорту. Сёння кожны мае магчымасці карыстацца аздараў-
ленчымі ўстановамі. А умовы, у тым ліку, і ў нашым райцэнтры для таго, каб умацаваць здароўе, спрыяльныя, – адзначыла Валерыя Уласень.
– Сёння мы назіраем вельмі яскравую карціну, калі ўсе слаі грамадства падключыліся да абмеркавання і ўнясення сваіх прапаноў у праект Асноўнага Закона краіны. Гэтую ж зацікаўленасць назірала на дыскусійных пляцоўках, сустрэчах у працоўных калектывах, адкрытых дыялогах. Увогуле, упэўнена, што БРСМ павінен у пэўным сэнсе стаць маладзёжным рухавіком для юнакоў і дзяўчат, такім універсальным механізмам, які падкажа-растлумачыць і накіруе палітычную актыўнасць маладых людзей, – падкрэслівае Дар’я Марозава.
Гістарычны момант для дзяржавы – і мы павінны годна ўбудаваць гэты сюжэт у наша жыццё.  Грамадзяне гэта разумеюць, таму і выказалі больш за восем тысяч прапаноў Канстытуцыйнай Камісіі. Чытаючы Канстытуцыю, што будзе выносіцца на рэферэндум, адчувальна, што гэта дакумент усенароднага значэння, важны і неабходны для кожнага. 
– Сёння на Ляхавіччыне створаны раённы штаб грамадскага аб’яднання БРСМ па ўдзеле ў рэферэндуме. Ад райкама БРСМ вылучаны прадстаўнікі ў склад раённай камісіі па рэферэндуме. Безумоўна, запамінальным варта зрабіць гэты дзень для тых, хто ўпершыню ў жыцці прымае ўдзел у такой палітычнай падзеі. Акрамя гэтага, сёння мы пачалі працаваць па растлумачэнні канкрэтных артыкулаў Канстытуцыі, праект якой вынесены на рэферэндум. Выдатна спрацавала грамадская прыёмная, якая таксама закранула і маладзёжны інтарэс. Першы сакратар
ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў падчас адкрытага дыялогу «Канстытуцыя. Сіла Асноўнага Закона» агучыў нямала задач для самай масавай маладзёжнай арганізацыі краіны.
На базе каледжа працуе маладзёжны атрад аховы правапарадку. Магчыма, ён стане памочнікам праваахоўным
органам у забеспячэнні парадку падчас чарговай палітычнай кампаніі, – гаворыць Дар’я Марозава.

Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.