Ляхавіччына: прыступайце, дзеткі, да навукі! /фота/

СШ №1 г.Ляхавічы

Зноў верасень, зноў у школу. Нашы дзяўчынкі і хлопчыкі за канікулы загарэлі, адпачылі, пасталелі, з новымі сіламі, цікаўнасцю гатовы крочыць у свет ведаў. І павядуць настаўнікі светлым і прыгожым шляхам 3028 хлопчыкаў і дзяўчынак — столькі сёлета вучняў у школах раёна. Сярод іх 289 першакласнікаў, якія найбольш выдзяляліся на школьных урачыстых лінейках: дзяўчынкі з пышнымі белымі бантамі ў валасах, хлопчыкі ў белых кашулях і строгіх пінжаках, усе з яркімі букетамі восеньскіх кветак для першай настаўніцы.
Паўсюдна ў школах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі. Кіраўніцтва раёна, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, старшыні мясцовых гаспадарак, сельвыканкамаў, прадстаўнікі прадпрыемстваў-шэфаў былі ганаровымі гасцямі і ўдзельнікамі свята. Многія, дарэчы, прыйшлі з падарункамі. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама забяспечыў школы вучэбным абсталяваннем (закуплены вэб-камеры для камп’ютараў, камплекты электрычных швейных машын і г. д.). Шэфы СШ № 2 г. Ляхавічы — ПМК-17 — уручылі школе ксеракс, а работнікі ПМС — ноутбук для вучняў Мядзведзіцкай СШ. Не засталіся ў баку прадпрымальнікі. Напрыклад, дырэктар аўтацэнтра «Вікторыя» Віктар Шчука падарыў першакласнікам СШ № 1 і СШ № 2 спартыўны інвентар і цацкі. Ні адна школа раёна не засталася без падарункаў.

Падарункі СШ №1 ад аўтацэнтра "Вікторыя"

На ўрачыстую лінейку ў Жарабковіцкую СШ павіншаваць рабят з пачаткам новага навучальнага года прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч, з падарункамі ад сельгаскааператыва — старшыня СВК Віталій Бусько. Але ў цэнтры ўвагі былі выпускнікі, якія закончылі школу 50 гадоў назад. Ад іх імя з цёплымі словамі пажаданняў і наказаў выступіла Любоў Гурбо, якая таксама некалі выбрала сваім лёсам педагогіку. Усхвалявана ўсе прысутныя сустрэлі віншаванне ад ветэрана педагагічнай працы, заслужанай настаўніцы БССР Алены Таранда, якая ўсё жыццё вучыла дзяцей аднавяскоўцаў мудраму, добраму, вечнаму.
Празвінеў школьны званок для 10 хлопчыкаў і дзяўчынак, якіх урачыс-та залічылі першакласнікамі Жарабковіцкай СШ, і іх настаўніцы Алены Праневіч ён быў першы, як і першым стаў урок, на які праводзілі рабят старшакласнікі.
— У добры шлях! — жадалі дзецям бацькі, госці і дырэктар школы Святлана Гаўрыленя.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота аўтара і Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Першы раз у першы клас. Жарабковіцкая СШ.

Урачыстая лінейка СШ №1 г.Ляхавічы

Пасля ўрачыстай лінейкі- урок ведаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *