Ляхавіччына адзначае Дзень Вялікай Перамогі

«Памятаць ва ўсе часы!»- так называецца  мітынг да 77-й  гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які адбыўся каля  брацкіх могілак у аг.Падлессе. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, Дома культуры, бібліятэкі, ААТ «Жарабковічы» і школьнікі. Ганаровы госць мітынгу —  лётчык, ветэран баявых дзеянняў  у Сірыі і В’етнаме Мікалай Мікалаевіч Панфіла.