У добры шлях! Дарагія выпускнікі! Шчыра віншуем з заканчэннем школы!

У добры шлях! Дарагія выпускнікі! Шчыра віншуем з заканчэннем школы!

Ваш поспех залежыць толькі ад асабістай ініцыятывы, упэўненасці ў сваіх сілах і жаданні ісці наперад. Спадзяёмся, што праз некалькі гадоў вы вернецеся ў наш раён адукаванымі маладымі спецыялістамі, каб разам з намі будаваць будучыню роднага краю.
Імкніцеся стаць лепшымі! Вельмі важна быць актыўнымі грамадзянамі, сапраўднымі патрыётамі сваёй малой радзімы, сваёй краіны. Упэўнены, што свае сілы, веды, волю, энергію вы накіруеце
на самае важнае – захаванне міру і працвітанне роднай зямлі!
Асаблівыя словы ўдзячнасці мы адрасуем настаўнікам за сумленнае служэнне выбранай справе, нястомны творчы пошук, дабрыню і сардэчную шчодрасць, бацькам – за падтрымку сваіх дзяцей.
Няхай усім спадарожнічаюць радасць і ўдача! А жыццёвыя гарызонты, якія адкрываюцца перад нашымі выпускнікамі, будуць шырокімі і яснымі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.         РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.