Патрыятычны працоўны дэсант школьнікаў Малагарадзішчанскай школы шчыраваў каля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Завінне

Напярэдадні памятнай даты 22 чэрвеня каля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Завінне – патрыятычны працоўны дэсант 

Педагогі і выхаванцы прышкольнага лагера Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу старанна прыбіраюць, чысцяць, полюць. Хлопчыкі і дзяўчынкі, нягледзячы на юны ўзрост, ведаюць гісторыю помніка і перакананы, што займаюцца вельмі патрэбнай справай.

 Малагарадзішчанскія школьнікі шэфствуюць не толькі над гэтым месцам. Штогод яны наводзяць парадак і на завінскай горцы каля памятнага знака на месцы першых у нашым раёне баёў падчас Вялікай Айчыннай вайны. І гэта – самы дзейсны ўрок памяці.