Працоўны дэсант высадзіўся ў лесе. І не толькі

Вясна, а гэта значыць, актывізаваліся экалагічныя атрады. Каля 100 старшакласнікаў Мядзведзіцкай, Тальмінавіцкай, Крывошынскай і Ліпскай сярэдніх школ, большасць з якіх члены БРСМ, паспяшаліся на дапамогу лясгасу. Такі працоўны дэсант ніяк не перашкаджае асноўнаму занятку школьнікаў. Атрады дзейнічаюць толькі пасля ўрокаў, у свабодны ад вучобы час. Немалаважна, што ўдзельнікі экалагічных атрадаў за пасадку дрэў атрымліваюць грошы. Гэта дазваляе ім адчуць сябе больш самастойнымі, а яшчэ – ашчаднымі, бо да ўласна заробленых грошай – асаблівае стаўленне.

25 вучняў Востраўскай СШ наводзяць парадак на прыбярэжных палосах сажалкі Востраў. Спаборнічалі ў хуткасці і якасці прыбірання.  Цяпер тэрыторыю вакол сажалкі не пазнаць: чыста і ўтульна. А ў знак удзячнасці – юшка з рыбы, злоўленай у сажалцы і звараная членамі раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Не за гарамі лета. Таму ўжо сёння і райкаму БРСМ, і адміністрацыям школ неабходна прапрацаваць разнастайныя варыянты працаўладкавання школьнікаў і студэнтаў: часу хопіць і для адпачынку, і для работы. Пакуль, як паказвае практыка мінулых гадоў, жадаючых знайсці работу на лета больш, чым прапаноўваемых вакансій. З году ў год ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, а таксама ў райкаме БРСМ фарміруюцца банкі даных рабят, якія выказваюць жаданне папрацаваць. Інфармацыя па вакансіях размяшчаецца на стэндах службы занятасці, афіцыйным сайце абкама БРСМ. На жаль, на прапановы аб часовым працаўладкаванні маладых адгукаюцца нямногія наймальнікі. У службу занятасці летась за садзейнічаннем у працаўладкаванні на пастаянную ці часовую работу звярнуліся 146 маладых людзей, але толькі 95 з іх атрымалі работу. Хочацца спадзявацца, што сёлета такіх магчымасцей будзе больш.

Галина КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *