Защитить себя, свою семью, свою деревню. Для чего в Беларуси функционирует народное ополчение

Государственный секретариат Совета Безопасности подготовит план по проверке функционирования и создания отрядов народного ополчения. Президент Александр Лукашенко поставил задачу взять на контроль связанные с этим вопросы. Цель, по словам Госсекретаря Совбеза Александра Вольфовича, – посмотреть, как свою роль понимают местные органы власти, территориальные органы внутренних дел, насколько готовы выполнять возложенные на них задачи представители народного ополчения, как ведется их подготовка. На соответствующую тему Глава государства, к слову, обратил внимание во время рабочей поездки в Верхнедвинский район, побывав на учебно-тренировочных занятиях одного из таких отрядов.

Ігар Віхноўскі, старшыня Жарабковіцкага сельвыканкама

– Калі размова ідзе пра дзяржаўную бяспеку і абарону ў сучасных рэаліях, мы павінны разглядаць гэтыя кампаненты з улікам адказнасці кожнага. 17 ліпеня 2023 года быў падпісаны Закон «Аб народным апалчэнні». Пад кіраўніцтвам старшыні дэпутацкага корпуса раёна Юрыя Чаранкевіча і старшыняў сельвыканкамаў з насельніцтвам праводзіліся інфармацыйныя размовы. Гаварылі пра мэты і абавязкі апалчэнцаў, іх ролю для дзяржаўнай бяспекі. Ідэя ўспрынялася станоўча, жадаючых шмат. А гэта гаворыць пра тое, што нашы землякі ўсведамляюць каштоўнасць нашага спакойнага жыцця, гатовы гэтае шчаслівае жыццё абараняць. Сёння ў Ляхавіцкім раёне створаны групы народнага апалчэння ў кожным сельсавеце, яны аб’яднаны ў два атрады. У кожным свае камандзір і намеснік. Варта
адзначыць, што выпадковых людзей тут няма. Гэта тыя, хто ў любы момант гатовы і здольны стаць на абарону Радзімы.

Падрыхтаваныя людзі і маральна, і фізічна. Для гэтага апалчэнцы будуць праходзіць спецыяльную падрыхтоўку, вывучаць свае правы і абавязкі. Канешне, упор на методыку прымянення зброі, адпрацоўваецца і пэўны парадак дзеянняў у розных сітуацыях, у плане падрыхтоўка па аказанні меддапамогі.

Апалчэнне – гэта вельмі важны крок і пласт абароны. Безумоўна, мы жывём пад аховай нашых ваенных, аднак у кожным населеным пункце ёсць людзі, якія пры неабходнасці могуць абараніць сябе, свой дом, сям’ю, зямлю, на якой жывуць. Гэта апорныя кропкі народнай абароны. Не прывядзі Бог бяду на нашы землі, аднак мы заўжды павінны быць гатовы даць адказ.

Нездарма Прэзідэнт падкрэсліваў, што вайну выйграе не армія сама па сабе, а ўвесь народ – яго адзінства, стойкасць і гатоўнасць абараніць сваю зямлю. Атрады народнага апалчэння – гэта не падрыхтоўка да ваенных дзеянняў, гэта плюс да ўпэўненага жыцця зараз. Мы бачым сітуацыю на беларускіх межах, таму заўжды трымаем руку на пульсе. Бяспека там, дзе заўжды гатовы даць адпор. Дзяржаўная бяспека пачынаецца з кожнага асабіста. На гэта і працуем.