Па класічнай схеме. Жыхарка Ляхавіцкага раёна стала ахвярай тэлефонных аферыстаў
Жыхарка раёна 1959 г. н. стала ахвярай тэлефонных аферыстаў, якія прадставіліся супрацоўнікамі дзяржаўных органаў
Схема, якую выкарысталі зламыснікі, была класічнай. Першы званок паступіў жанчыне ў мэсэнджары ад чалавека, які прадставіўся работнікам пенсійнага фонду. Ён паведаміў пенсіянерцы, што ёй нібыта зроблены пералік пенсіі, і цяпер трэба прынесці некаторыя
дакументы. Каб трапіць да «пенсіёншчыкаў» у райвыканкам, ёй нібыта трэба было мець «прапускны талон».
На тэлефон жанчыне прыйшлі СМС-коды, якія яна паведаміла суразмоўцу. Пасля гэтага ёй перазваніў чалавек, які прадставіўся ўжо супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Падчас размовы ў якасці «пацвярджэння» махляры запатрабавалі новыя коды. У выніку з рахунку жанчыны спісана больш за 2 000 рублёў. Пра тое, што грошы зніклі, яна даведалася, калі ўбачыла свой рахунак. Пасля гэтага яна звярнулася ў міліцыю.
Важна ведаць, што для наведвання райвыканкама не трэба браніраваць ніякі спецыяльны талон. Супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пры ўзнікненні пытанняў накіроўваюць заяўніку пісьмовае апавяшчэнне з падрабязным тлумачэннем: куды звяртацца і з якімі дакументамі.
Зламыснікі прыдумваюць і новыя схемы падману, сярод якіх махляр-
ства пад выглядам работнікаў камунальных службаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншыя. Тэлефонны суразмоўца ад імя быццам бы спецаддзела пачынае абвінавачваць у злачынстве ці саўдзеле ў ім, пагражае вобыскам, канфіскацыяй маёмасці ці грошай.
Махляры прадстаўляюцца супрацоўнікамі кампаніі мабільнай сувязі і паведамляюць пра заканчэнне тэрміну дагавора ці неабходнасць абнаўлення паслуг. Яны пераконваюць ахвяру перайсці па спасылцы
з мэсэнджара і ўстанавіць на тэлефон дадатак. Так зламыснікі атрымліваюць доступ да даных тэлефона, уключаючы коды з СМС, лагіны і паролі да анлайн-банкінга.
Дарослым дзецям варта расказаць сваім пажылым бацькам пра небяспеку даверу тэлефонным суразмоўцам і важнасць спынення дыялогу з незнаёмцамі.
Уладзіслаў ЗУБІК, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага
вышуку РАУС.

