Лісця хопіць усім! У Ляхавіцкім раёне працягваецца месячнік добраўпарадкавання

Самы час далучыцца да чыстых спраў і ўзяць прыклад з тых, хто папрацаваў дзеля чысціні і ўтульнасці Ляхавіччыны

Кастрычнік, канешне, ахутаў нас асенняй прыгажосцю. Лістапад закружыў у віры жоўта-чырвонага цяпла, і не натхняцца гэтымі пейзажамі проста немагчыма. Аднак нават самы прыгожы сюжэт патрабуе клопату.
Землякі не спыняюцца ў сваіх справах зрабіць горад чыстым, добраўпарадкаваным – месячнік аб’яднаў ляхавічан у жаданні стварыць утульнасць. А для хлопчыкаў і дзяўчынак з СШ № 1
(на здымку) гадзіна карысных спраў – яшчэ і ўрок дысцыпліны і павагі да працы. Лісця хопіць усім – восень шчодрая на прыгажосць…
і працоўныя задачы!