с 15 октября в Ляховичском районе проводится месячник по уборке территории

На Брэстчыне аб’яўлены месячнік па ўборцы тэрыторыі. Адпаведным распараджэннем райвыканкама вызначана: з 15 кастрычніка па 15 лістапада праводзіцца ён і на Ляхавіччыне. За гэты час належыць навесці парадак на тэрыторыях прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, у зонах адпачынку насельніцтва, грамадскіх месцах, гаражных і лясных массівах, садаводчых таварыствах і іншых аб’ектах у населеных пунктах і на прылягаючых да іх землях.
Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенні месячніка ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Богнат. Сельвыканкамам, працоўным калектывам неабходна далучыцца да арганізацыі гэтай надзённай справы. Вельмі важна арганізаваць работу з насельніцтвам па навядзенні і падтрыманні чысціні і парадку на тэрыторыях домаўладанняў і населеных пунктаў. Адным словам, у генеральнай уборцы ўдзельнічаюць усе!
Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *