Купальскае зачараванне. У Ляхавічах святкавалі Купалле

Самая чароўная, ахутаная тайнамі і паданнямі, канешне, купальская ноч, на якую загадвалі і марылі пра шчаслівае жыццё.

Больш фота тут


Традыцыі ночы на Івана Купалу і сёння захоўваюцца беларусамі. І хоць надвор’е расчаравала, народнае гулянне ўсё ж адбылося. Самадзейныя калектывы і артысты ГДК нагадалі ляхавічанам пра абрады і звычаі Купалля. Спявалі, танцавалі, забаўлялі. Як заўжды, плялі вянкі, уплятаючы з кожным лісточкам і кветкай надзеі на лепшае жыццё, свае жаданні і мары, спадзяванні. А пасля ў модным дэфіле прадэманстравалі купальскія вяночкі і выбралі лепшы. Паплылі дзявочыя вяночкі-кветачкі па рацэ Ведзьме. І, канешне, усе разам шукалі тую самую шчаслівую папараць-кветку, што ззяе толькі з шостага на сёмае ліпеня.
А вогнішча зарадзіла прысутных цеплынёй і энергіяй, і, як належыць, па традыцыі адвяло ад ўсяго нядобрага. А пасля – дыскатэка!

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.