Старшыня абласнога выканаўчага камітэта падтрымаў мясцовую ініцыятыву па будаўніцтве помніка спаленым падчас Вялікай Айчыннай вайны вёскам у Ляхавіцкім раёне

Падчас прыёму ў Ляхавіцкім райвыканкаме старшыня абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка падтрымаў мясцовую ініцыятыву па будаўніцтве помніка спаленым падчас Вялікай Айчыннай вайны вёскам.

Унікальнага дызайну помнік, які адлюстроўвае гісторыю ваеннай Ляхавіччыны, плануюць устанавіць у Марынова, там з’явіцца і аўтамабільная паркоўка, і адпаведнае добраўпарадкаванне.

– На Ляхавіччыне 48 вёсак былі спалены ў гады вайны. Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў такая патрыятычная ініцыятыва гучыць мацней! Тым больш, за яе дбаюць і мясцовыя жыхары, і школьнікі, якія ашчадна вывучаюць і зберагаюць гісторыю сваёй малой радзімы, – адзначыла дырэктар Малагарадзішчанскай СШ Анжэла Яварчук.

Пакуль помнік існуе ў праекце і зменшаным варыянце.