Жыхары маладога мікрараёна Ляхавічаў – Патапавіцкага – мараць пра будаўніцтва

Жыхары маладога мікрараёна Ляхавічаў – Патапавіцкага – мараць пра будаўніцтва цэнтралізаванай каналізацыі ў квартале забудовы. Старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка адзначыў, што пытанне вырашальнае.

– Ёсць праграма фінансавання: 70 працэнтаў плаціць дзяржава, патэнцыяльныя карыстальнікі ствараюць кааператыў і плацяць 30 працэнтаў. Згодны? Пачынайце работу, стварайце кааператыў, – прапанаваў варыянт вырашэння сітуацыі Юрый Шулейка.

А пакуль ідуць падрыхтоўчыя работы, работнікам камунгаса варта звярнуць увагу на абслугоўванне домаўладанняў мікрараёна Патапавіцкага. Тым больш, як адзначыў дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі, зараз набыта яшчэ адна вакуумная бочка для аказання паслуг насельніцтву па адпампоўванні мясцовай каналізацыі.

☝️Магчымасцю трапіць на прыём да кіраўніка Брэсцкай вобласці сёння ў Ляхавічах скарысталіся 9 чалавек.