А вы заплатили налоги?

Кампанія па аплаце зямельнага падатку і падатку на нерухомасць блізіцца да завяршэння. Да 15 лістапада – тэрміну, калі неабходна поўнасцю разлічыцца з бюджэтам, – застаўся ўсяго месяц. Больш за 60 працэнтаў жыхароў нашага раёна выканалі свой грамадзянскі абавязак – аплацілі належныя сумы падатку за зямельныя ўчасткі, будынкі і збудаванні.
На якія мэты накіроўваюцца падаткі? На развіццё культуры, ахову навакольнага асяроддзя, адукацыю (сёння ва ўстановах адукацыі раёна вучыцца і выхоўваецца каля 4 тысяч дзяцей) і многае іншае. На бюджэтныя сродкі будуюцца і ўтрымліваюцца аб’екты аховы здароўя, праводзяцца высокатэхналагічныя складаныя аперацыі. Толькі ў нашым раёне за год карэты хуткай дапамогі выязджаюць на выклікі больш за 8 тысяч разоў, а яшчэ нашы землякі звяртаюцца за ўрачэбнай дапамогай. З бюджэтных сродкаў ажыццяўляецца дзяржаўная падтрымка грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. За гэтыя сродкі будуюцца і ўтрымліваюцца дарогі і г.д.
Аплату падаткаў не варта адцягваць да апошняга тэрміну, любая сума не будзе лішняй для бюджэту сёння.
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне нагадвае, што зямельны падатак і падатак на нерухомасць лепш аплачваць зараней, каб у апошні момант не было нагрузкі на сямейны бюджэт. Зрабіць гэта можна праз аддзяленні банкаў і паштовай сувязі, сельвыканкамы і падатковую інспекцыю. Аплаціць падаткі ёсць магчымасць безнаяўным шляхам – з дапамогай банкаўскай карткі праз даведачныя тэрміналы “Белпошты”, інфакіёскі Беларусбанка, а таксама праз інтэрнэт-банкінг.
Пракансультавацца па падатковых пытаннях можна ў інспекцыі МПЗ па Ляхавіцкім раёне (плошча Леніна, 3, Дом Саветаў, кабінет 310), тэлефоны 2-34-86, 2-41-47.
Анатолій ЖАБІК, начальнік ІМПЗ
па Ляхавіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *