Лясны этыкет

Вось і наступіла ягадна-грыбная пара. Але, перш чым пачаць такі прыемны занятак, неабходна кожнаму з нас ведаць, як паводзіць сябе пры зборы гэтых дароў прыроды, каб не парушыць устаноўлены парадак і заканадаўства і заходзіць у лес не разбуральнікам, а дбайным гаспадаром.

Заканадаўча зацверджана, як трэба ажыццяўляць закуп дзікарослых раслін, а таксама збор грыбоў і ягад, каб не нанесці шкоды і не знішчыць грыбніцу і ягаднік.

Па-першае — ніякіх механічных прыстасаванняў, такіх як саўкі, грабёнкі і інш. Яны наносяць па-шкоджанні зараснікам ягаднікаў і зніжаюць ураджай у наступныя гады.

Забараняецца збор брусніц з утрыманнем недаспелых ягад больш за 1 працэнт ад сабранай масы, журавін – больш як 5 працэнтаў ад сабранай масы.

Каб пазбегнуць пашкоджання грыбніцы пры зборы грыбоў, іх неабходна зрэзваць нажом на глебе блізка ля кораня грыба або асцярожна выкручваць без парушэння ляснога подсцілу. Разграбанне подсцілу пры зборы грыбоў, асабліва лісічак памерам шляпкі менш як 1,5 см у дыяметры, забараняецца.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выказалі жаданне зрабіць закупку грыбоў або ягад, могуць ажыццяўляць гэты від дзейнасці на падставе рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. На нарыхтоўчых пунктах у зручным месцы змяшчаюць інфармацыю, у якой паведамляюцца прозвішча і ініцыялы закупшчыкаў, пералік аказваемых паслуг, закупачныя цэны, адрасы і тэлефоны юрыдычных асобаў або індывідуальных прадпрымальнікаў, меры адказнасці за парушэнне правіл нарыхтоўкі, збору або закупкі дзікарослых раслін і іх частак.

За парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (артыкул 15.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Збор або нарыхтоўка грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак (пладоў, ягад, насення і інш.) на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі або збор забаронены, ці іх нарыхтоўка або збор без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, або не ў адпаведнасці з ім – цягнуць папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да   20 базавых велічынь,   на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100,                а на юрыдычную асобу – да 500 БВ. За парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў ці метадаў збору або нарыхтоўкі ці іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі  прадугледжаны папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь,  на індывідуальнага прад-прымальніка – да 100, а на юрыдычную асобу – да 500 БВ.

Парушылі правілы закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак у прамысловых мэтах? Будзьце гатовы заплаціць штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, індывідуальныя прадпрымальнікі – ад 10 да 100, юрыдычныя асобы – да 500 базавых ве-лічынь (ва ўсіх выпадках з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак або без канфіскацыі).

Аляксандр КУРЛОВІЧ,
галоўны спецыяліст райінспекцыі
прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага  асяроддзя

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *