Соблюдайте элементарные правила предосторожности

«Вада і бяда».

Зноў іскрыцца на сонцы першы снег, так хочацца разагнацца і праехацца па застылай вадзе… Але перш чым, забыўшыся пра небяспеку, захапіцца забавай, спыніцеся і падумайце: лёд яшчэ тонкі і ломкі. Ды і, наогул, і лёд, і вада заўсёды тояць у сабе небяспеку.

Яшчэ быў лістапад, і рэчка Молатаўка, што працякае ля вёскі Мілавіды, не такая ўжо і бурная, а ў жыхара г. Баранавічы яна забрала жыццё. Можна сказаць, што ён і сам вінаваты: у падпітку пайшоў прагуляцца па беразе, пахіснуўся і ўпаў у ваду…

А трое гомельскіх школьнікаў выйшлі на першы лёд. Двое ўтапіліся, аднаго выратаваў выпадковы прахожы.

Каб папярэдзіць трагедыю, бацькам патрэбна ўзмацніць кантроль за дзецьмі. Тлумачце кожны дзень, папярэджвайце, забараняйце. Ні ў якім разе малыя не павінны без нагляду дарослых з’яўляцца на лёдзе ці каля вады. Правілы паводзін ля вадаёмаў трэба нагадваць на бацькоўскіх сходах, класных гадзінах, на занятках па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Лёд на вадаёмах – нібы магніт для аматараў зімняй рыбалкі. На жаль, іншы раз і дарослыя людзі, якія выходзяць на лёд, не думаюць пра небяспеку. Трэба памятаць, што сезон падлёднай лоўлі рыбы можна распачынаць тады, калі таўшчыня лёду дасягнула 15-20 сантыметраў. Не пажадана ісці на рыбалку ў адзіночку: калі з сябрамі, то пры неабходнасці можна разлічваць на дапамогу. А вось ісці па лёдзе трэба паасобку, на адлегласці 5-6 метраў адзін ад другога, гэтак жа рабіць і палонкі, надзяваць на сябе спецыяльную камізэльку і абавязкова мець шнур даўжынёй 20-25 метраў з грузам на канцы (такое прыстасаванне можа аказацца вельмі карысным у экстранай сітуацыі).

Безумоўна, зіма цудоўная пара года, калі хочацца атрымаць задавальненне ад экстрэмальных відаў спорту, палюбавацца прыродай, загартаваць здароўе. Каб было ўсё на карысць, патрабуецца зусім не многа – захоўваць элементарныя правілы перасцярогі.

Марыя ЦІТКО,

старшыня раённай арганізацыі Асвода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *