Заплаціце па рахунках і жывіце спакойна

АДРАСНАЯ ДАПАМОГА НА ПАГАШЭННЕ ЗАПАЗЫЧАНАСЦІ ЗА ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНЫЯ ПАСЛУГІ

Наймальнікі і ўласнікі жылых памяшканняў, якія маюць запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі, маюць права звяртацца з заявай ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама, дзе створана камісія па сацыяльна-адраснай дапамозе. Яна разгледзіць заявы, вызначыць даход сям’і, яе магчымасці. Адзінаразова камісія можа аказаць дапамогу. Не выключана, што гэта будзе і на пастаяннай аснове.

СПІСАННЕ ПЕНІ ГРАМАДЗЯНАМ, ЯКІЯ МАЮЦЬ ПРАТЭРМІНАВАНУЮ ЗАПАЗЫЧАНАСЦЬ ПА АПЛАЦЕ ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНЫХ ПАСЛУГ

Спісанне пені грамадзянам, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, робіцца па рашэннях гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Мінска, узгодненых з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, пры ўмове выплаты гэтымі грамадзянамі асноўнага доўгу. Для спісання пені за пратэрмінаванне аплаты жыллёва-камунальных паслуг грамадзяне падаюць заяву ў адвольнай форме ў арганізацыю, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якая аказвае камунальныя паслугі, з указаннем прычын узнікнення запазычанасці.

На падставе рашэння аб спісанні пені арганізацыя, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) аказвае камунальныя паслугі, робіць адпаведны запіс аб неналічэнні пені ў рахунку-квітанцыі. З заявай аб спісанні пені можна звярнуцца да юрысконсульта КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” па тэл. 2-27-35.

АДКЛЮЧЭННЕ КАМУНАЛЬНЫХ ПАСЛУГ

Арганізацыя, якая прадастаўляе камунальныя паслугі, мае права прыпыніць прадастаўленне даных паслуг грамадзяніну, які мае без паважлівых прычын запазычанасць па іх аплаце за два і больш разліковыя перыяды і які не пагасіў гэту запазычанасць на працягу 5 дзён пасля атрымання пісьмовага папярэджання, што дастаўляецца па пошце заказным пісьмом або ўручаецца грамадзяніну пад распіску.

Пісьмовае папярэджанне падпісваецца кіраўніком арганізацыі, якая прадастаўляе камунальныя паслугі, завяраецца пячаткай і павінна ўтрымліваць звесткі аб запазычанасці па відах паслуг. У выпадку, калі грамадзянін адмаўляецца ад подпісу аб атрыманні ўказанага папярэджання, работнікамі арганізацыі, што прадастаўляе камунальныя паслугі, складаецца акт аб азнаямленні грамадзяніна аб маючай запазычанасці і аб магчымасці адключэння камунальных паслуг. Затраты, звязаныя з аднаўленнем прадастаўлення камунальных паслуг, кампенсуюцца грамадзянінам, які пражывае ў жылым памяшканні, у адпаведнасці з калькуляцыяй, якая складаецца арганізацыяй, што прадастаўляе камунальныя паслугі. Іх прадастаўленне аднаўляецца на працягу не больш двух сутак пасля падачы ў гэту арганізацыю дакументаў аб пагашэнні маючай запазычанасці і аплаце затрат, звязаных з аднаўленнем прадастаўлення камунальных паслуг.

ВЫСЯЛЕННЕ З ЗАЙМАЕМАГА ЖЫЛОГА ПАМЯШКАННЯ

У адпаведнасці з арт. 86 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзяне, якія ўхіляюцца без уважлівых прычын на працягу 6 месяцаў ад унясення платы за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі, могуць быць выселены па рашэнні суда з прадастаўленнем жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцяў па агульнай плошчы менш займаемага на ўмовах раней заключанага дагавора найму жылога памяшкання.

Акрамя таго, праектам новага Жыллёвага кодэкса прадугледжана прымусовае адчужэнне жылога памяшкання уласнікам пры наяўнасці запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі.

АБМЕЖАВАННЕ ПРАВА ВЫЕЗДУ ЗА МЯЖУ

Абзацам 6 артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2009 “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь” прадугледжваецца абмежаванне грамадзяніна ў праве на выезд за мяжу, калі ён ухіляецца ад выканання абавязкаў, накладзеных на яго судом, – да выканання абавязкаў. Такім чынам, у выпадку звароту КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” у суд з іскам аб спагнанні запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі, грамадзяніну можа быць забаронены выезд за мяжу да пагашэння запазычанасці. Таму звяртаем вашу ўвагу: калі ў вас на руках пуцёўка на пляжы Крыма, Турцыі, Егіпта і г.д., вы можаце сутыкнуцца з неабходнасцю пагашэння значнай сумы за камунальныя паслугі, што, у сваю чаргу, можа, па меншай меры, сапсаваць ўражанне ад адпачынку.

У артыкуле 7 рэгламентаваны падставы для часовага абмежавання права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь можа быць часова абмежавана, калі: ён не выконвае без уважлівых прычын маёмасныя, падатковыя або іншыя абавязацельствы перад Рэспублікай Беларусь, адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, устаноўленыя судовымі пастановамі, якія ўступілі ў законную сілу, або выканаўчымі дакументамі.

Фота з сайта http://www.profi-forex.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *