Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе

Ільюша- актыўны памочнік усёй вялікай дружнай сям'і Дыдышка.

Нашы паважаныя наведвальнікі сайта «ЛВ»!

Набліжаюцца самыя казачныя святы – Новы год і Каляды. Заўсёды хочацца пабалаваць дамашніх нечым смачным і незвычайным. У кожнай гаспадыні ёсць свая фірменная страва. Наш сайт аб’яўляе конкурс на лепшую навагоднюю страву . А нехта цікава афармляе да свята свае дамы, робіць прыгожыя вырабы. Калі ласка! У вас ёсць магчымасць расказаць і паказаць свае ўменні. Самыя лепшыя з’явяцца на старонках нашай газеты. Мы рады атрымаць вашы фотаздымкі да 11 студзеня.

Каб прыняць удзел у конкурсе, адпраўце фота з гатовай стравай ці з іншай   вашай творчасцю абавязкова з “аўтарам”  афармлення па адрасе lves.02.2010.lyakhovichi@bk.ru.

Колькасць рэцэптаў, якія можа адправіць на конкурс адзін удзельнік, не абмежавана.У лісце пазначце дадатковую інфармацыю пра сябе: імя і прозвішча, узрост, месца пражывання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *