5 студзеня прафесійныя святы адзначаюць банкаўскія і фінансавыя работнікі, а таксама работнікі сацыяльнай абароны

«Па прыходу і расход».

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Маляр (у цэнтры) і яе надзейная каманда.

Прынцып усё той жа: накапіць, каб пражыць, тым больш – каб пражыць дастойна. Сфарміраваны раённы кашалёк – гэта сродкі, якімі трэба распарадзіцца так, каб хапіла на цэлы год бюджэтным арганізацыям, жыццядзейнасць якіх напрамую залежыць ад фінансавых уліванняў. Грошы патрабуюцца ўстановам сацыяльнай сферы, многім прадпрыемствам, якія датуюцца з раённага бюджэту. Даводзіцца рашаць складаныя задачы, звязаныя з “капейкай, якая рубель беражэ”, і вынік заўсёды паспяховы. Гэта дзякуючы таму, што працуюць з бюджэтнымі сродкамі людзі адказныя, абавязковыя, сумленныя, фінансава адукаваныя і дастаткова вопытныя. На працягу 23 гадоў работай фінансавага аддзела райвыканкама кіруе Ірына Маляр, якая да таго 7 гадоў працавала намеснікам начальніка. Яе каманда – 10 чалавек. У сектары планавання і выканання бюджэту 5 высакакласных спецыялістаў на чале з Вольгай Лойка. Сектар бухгалтарскага ўліку ўзначальвае Наталля Дубовік. Класным спецыялістам з’яўляецца намеснік начальніка фінансавага аддзела Тамара Шумская.

Сёлета спаўняецца 95 гадоў з дня заснавання фінансавых органаў рэспублікі. Ірына Маляр на прыкладзе раёна можа прааналізаваць і параўнаць дзве “велічыні” – “некалі” і “цяпер”. Яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя былі выпадкі недаасваення бюджэтных сродкаў, пра што цяпер і думаць нельга. Жыццё імкліва развіваецца, патрабуюцца ўсё новыя і новыя фінансавыя затраты. Вялізарныя сумы зрасходаваны на будаўніцтва аграгарадкоў. Развіццё інфраструктуры горада, укараненне ў вытворчасць новых тэхналогій патрабуюць значных грашовых сродкаў. Пры гэтым, як зазначае Ірына Георгіеўна, заўсёды свое-часова выплачваецца зарплата работнікам усіх галін народнай гаспадаркі раёна, ажыццяўляюцца планы, вырашаюцца пастаўленыя задачы, а гэта з’яўляецца адным з важнейшых паказчыкаў правільнай фінансавай дзейнасці.

З нагоды прафесійнага свята Ірына Маляр жадае сваім калегам і ўсім землякам фінансавай стабільнасці, поспехаў і працвітання. Няхай і ў асабістым жыцці кожнага будзе шчасце, здароўе і поўны кашалёк грошай.

Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *