Ляхавічы: бярозавік пайшоў

Сёлета бярозавік пайшоў значна раней, чым звычайна. І жадаючых назапасіць яго, як заўсёды, будзе нямала.

Юрыдычным асобам і грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, прадастаўляецца магчымасць яго свабоднай нарыхтоўкі толькі на спецыяльна адведзеных для падсочкі ўчастках ляснога фонду (за інфармацыяй неабходна звяртацца ў бліжэйшыя лясніцтвы) з захаваннем тэхналогіі падсочкі. Таксама можна набыць нарыхтаваны сок.

За нарыхтоўку соку на тэрыторыі, дзе гэта забаронена, або без дазваляльнага дакумента прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.26 КаАП Рэспублікі Беларусь (штраф да 20 БВ).

Такі штраф пагражае за нарыхтоўку соку з прымяненнем забароненых сродкаў і метадаў (парушэнне тэхналогіі нарыхтоўкі).

У выпадках пашкоджання дрэваў да ступені спынення росту, пры правядзенні нарыхтоўкі дравесных сокаў з парушэннем тэхналогіі падсочкі вінаватыя юрыдычныя, фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі нясуць адміністрацыйную адказнасць па частцы 1 або 2 артыкула 15.22 КаАП Рэспублікі Беларусь (штраф да 30 БВ).

Разам з уплатай штрафу вінаватыя абавязаны кампенсаваць шкоду і кошт згодна зацверджаных таксаў.

Сяргей БАБКО,

намеснік начальніка Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Інфаграфіка  БЕЛТА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *