Рабочы графік падкарэкціраваны

Красавіцкія і майскія святы парушаць прывычны рабочы графік беларусаў у гэтым годзе.

Беларусы будуць працаваць у стандартным рэжыме да канца красавіка, потым звычайны рытм парушаць святы. У гэтым годзе Вялікдзень адзначаецца 20 красавіка – супадае ў католікаў і праваслаўных. Паводле календара праваслаўнай канфесіі Радаўніца, якая адзначаецца на дзявяты дзень пасля хрысціянскага свята, выпадае на 29 красавіка (аўторак). Праз дзень чырвоным днём календара пазначана 1 мая (чацвер).

У сувязі з гэтым беларускі ўрад вырашыў перанесці рабочы дзень з серады 30 красавіка на суботу 3 мая. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 25 лістапада 2013 года № 1012.

У выніку канфігурацыя рабочых і выхадных дзён выглядае наступным чынам: спачатку тры выхадныя дні (29 красавіка – 1 мая), потым – два рабочыя (2-3 мая), пасля чаго – яшчэ адзін выхадны (нядзеля 4 мая) і чатыры рабочыя дні (5-8 мая). Потым беларусаў чакаюць яшчэ тры выхадныя (9-11 мая).

З 12 мая нашы суай-чыннікі акунуцца ў прывычны рытм да Дня Незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня і выпадае на чацвер. Рабочы дзень з пятніцы 4 ліпеня пераносіцца на суботу 12 ліпеня, дзякуючы чаму атрымаюцца зацяжныя выхадныя.

Яшчэ адзін перанос у бягучым годзе запланаваны з нагоды каталіцкіх Каляд – з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.

Згодна з пастановай Саўміна, арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Па інфармацыі БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *