Сэрца не камень. У Ляхавічах прайшла рэспубліканская акцыя «Здаровае сэрца – доўгае жыццё»

Медыцынскія сёстры Святлана Ганзіева і Алена Сокал падчас акцыі працавалі ў фае раённага вузла паштовай сувязі.

Сардэчна-сасудзістыя захворванні ў апошнія дзесяцігоддзі ў нашай краіне нязменна лідзіруюць сярод прычын смяротнасці. Стрэсы, шкодныя звычкі, нерацыянальнае харчаванне, адсутнасць у штодзённым раскладзе фізкультуры і элементарная няўвага да ўласнага здароўя ствараюць спрыяльную глебу для развіцця многіх небяспечных хвароб.

Як расказала ўрач-валеолаг райбальніцы Таццяна Усцюшкова, летась у медустановах Ляхавіцкага раёна на ўліку значылася 2959 пацыентаў з дыягназам “артэрыяльная гіпертэнзія” (162 нашым землякам дыягназ быў пастаўлены ўпершыню), 4174 – з ішэмічнай хваробай сэрца (163 чалавекі ўпершыню пачулі такі дыягназ), якая, дарэчы, часцей за ўсё з’яўляецца папярэднікам інфарктаў і інсультаў. Інфаркты за мінулы год перанеслі 39 жыхароў раёна.

17 красавіка па ўсёй краіне прайшла агульнарэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя “Здаровае сэрца – доўгае жыццё”, прымеркаваная да Дня прафілактыкі хвароб сэрца. У гэты дзень ляхавічане мелі магчымасць памераць ціск, пры неабходнасці атрымаць экстранную дапамогу, пракансультавацца пра магчымасць прыёму ў доктара. Імправізаваныя медпункты працавалі ў цэнтральнай раённай аптэцы і на вузле паштовай сувязі.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *