Запрашае «Яе вялікасць Вясна»

1 мая ляхавічан і гасцей горада запрашае парк адпачынку па вул. Дзесюкевіча ў райцэнтры.

У 18.00 у парку адбудзецца адкрыццё летняга сезона.

У святочнай праграме –тэатралізаванае прадстаўленне “Яе вялікасць Вясна” і канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці. Для дзяцей і дарослых будуць працаваць атракцыёны. Аматараў музыкі і танцаў запросіць дыскатэка.

Прыходзьце, не пашкадуеце!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *