Галоўны пасажыр


З пачатку года на дарогах Брэстчыны з удзелам дзяцей адбылося 31 ДТЗ, у якіх 1 дзіця загінула і 31 атрымала траўмы. У 22 выпадках дзеці пацярпелі, з’яўляючыся пасажырамі транспартных сродкаў. Ні ў адным з іх дарослыя не палічылі патрэбным выкарыс-тоўваць для перавозкі маленькіх пасажыраў дзіцячыя крэслы.
На пачатку гэтага тыдня супрацоўнікі АДАІ правялі акцыю: уручалі вадзіцелям памяткі пра неабходнасць карыстання пры перавозцы дзяцей спецыяльнымі крэсламі.
Ужо даўно ў Правілах дарожнага руху існуе патрабаванне: перавозіць дзяцей да 12 гадоў на пярэднім сядзенні аўтамабіля можна толькі з выкарыстаннем спецыяльнага дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання (крэсла). Яго ж, згодна ПДР, рэкамендуецца выкарыстоўваць і пры перавозцы дзяцей на заднім сядзенні. Між тым, практыка паказвае, што вадзіцелі, якія перавозяць дзяцей, ігнаруюць не толькі рэкамендацыі, але і патрабаванні. Дзяцей возяць, як давядзецца!
Большасць бацькоў прытрымліваецца меркавання, што дзіця знаходзіцца ў поўнай бяспецы, калі пры руху аўтамабіля сядзіць на руках у маці. На жаль, гэта не так. Краш-тэсты, праведзеныя экспертамі, даказалі, што пры рэзкім тармажэнні са скорасцю 50 кіламетраў у гадзіну вага дзіцяці ўзрастае прыкладна ў 30 разоў, утрымаць яго ад рэзкага ўдару аб пярэдняе ся-дзенне ці ветравое шкло практычна немагчыма. Да таго ж дарослы здольны ў гэтым выпадку раздавіць дзіця, якое трымае на руках, сваёй вагой, што таксама ўзрастае ў дзесяткі разоў.
Па меркаванні экспертаў, толькі спецыяльныя ўтрымліваючыя прыстасаванні здольны зменшыць траўміраванне дзіцяці, абмяжоўваючы рухомасць яго цела ў выпадку сутыкнення, экстрэмальнага тармажэння, рэзкага манеўра і нават перакульвання аўтамабіля.
Дзіцячае крэсла каштуе ад 150 тысяч рублёў. Штраф за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў – 35-175 тысяч рублёў. Дзіцячае жыццё – бясцэннае. Не трэба спрабаваць на ім зэканоміць.
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *