ПАВАЖАНЫЯ ВЕТЭРАНЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, ШАНОЎНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!

Вечны агонь апякае душу: колькі ж жыццяў забрала тая, самая страшная з войнаў… А май салютуе квеценню садоў шчасліваму сёння. І праўнукі герояў Вялікай Айчыннай на варце спакою і міру. Дзякуй, ветэраны! Мір нашаму дому.

Ад шчырага сэрца віншуем вас з вялікім і ўсенародна любімым святам – Днём Перамогі.

Гэта дата навекі ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было трагедыі больш бязлітаснай, чым Вялікая Айчынная вайна. І не было подзвігу больш велічнага, чым подзвіг народа, які выратаваў свет ад фашызму.

У гэты светлы дзень са словамі ўдзячнасці і прызнання звяртаемся да франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу. Ваш бессмяротны подзвіг будзе заўсёды служыць узорам высокай мужнасці і патрыятызму, вернасці Айчыне і свайму грамадзянскаму абавязку.

Беларускі народ схіляе галовы перад памяццю загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай вайны. Іх мужнасць і самаахвярнасць навечна застануцца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў.

Немагчыма пераацаніць уклад у агульную перамогу жыхароў Ляхавіччыны, якія самааддана змагаліся з ненавісным ворагам і зведалі ўвесь цяжар і горыч вайны. Вы, дарагія ветэраны, падарылі наступным пакаленням магчымасць мірна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Беларусы ўпэўнена глядзяць у будучыню і робяць усё магчымае ў імя міру і шчасця на зямлі.

Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, невычэрпнага аптымізму і поспехаў у справах на карысць Радзімы. Няхай неба над нашай зямлёй будзе мірным. Са святам Вялікай Перамогі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                                    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *