Ляховичи: рыбачить будем по новым правилам

З 26 чэрвеня 2014 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2013 года № 551 уступае ў дзеянне новая рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі.

У яе, у прыватнасці, уключана норма, якая прадугледжвае, што права на бясплатную аматарскую лоўлю рыбы з выкарыстаннем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 адзінак на рыбалова, лоўлю на дарожку з суднаў з рухавікамі з выкарыстаннем адной прынады на аднаго рыбалова, падводнае паляванне ў рыбалоўных угоддзях фонду запасу маюць толькі члены рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

Аматарскае рыбалоўства згаданымі спосабамі можа ажыццяўляцца членамі БТПР бясплатна ў рыбалоўных угоддзях фонду запасу за выключэннем угоддзяў, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Валянцін МАКРЭЦКІ,

дырэктар раённай арганізацыйнай структуры БТПР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *