Усе разам. У Ляхавічах прайшло спартыўнае свята

Спартыўнае свята пад такой назвай прайшло на гэтым тыдні на базе СШ № 1 райцэнтра і сабрала 3 каманды, складзеныя з выхаванцаў цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ляхавічаў, Баранавічаў і Івацэвічаў. Таксама ў кожнай спартыўнай дружыне былі рабяты, якія цяпер адпачываюць у аздараўленчым лагеры СШ № 1.

“Малыя алімпійскія гульні” прайшлі цікава, захапляльна, пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў. І ў выніку перамагла дружба. Кожная каманда ў якасці прыза атрымала вялікі пірог ад хлебапёкаў кааппрама.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *